Блізкія Мікіты Ліхавіда не ведаюць, ці сапраўды ён выйшоў з карцэру ў суботу .
Як паведаміла маці, Алена Ліхавід, на працягу выходных 17-18 чэрвеня ёй адмаўлялі ў гутарцы па тэлефоне з начальнікам Наваполацкай калоніі, дзе знаходзіцца Мікіта. У панядзелак маці датэлефанавалася да выхавацеля калоніі Сяргея Красько, які заявіў, што адміністарцыя больш не будзе даваць ёй інфармацыю па тэлефоне, а толькі па пісьмовым звароце альбо пры асабістай сустрэчы.
Сяргей Красько паведаміў, што Мікіта атрымаў два дадатковых пакарання ў выглядзе пазбаўлення спаткання і дзвух перадач. На пытанне Алены Ліхавід пра стан сына, якога 35 дзён запар трымаюць у карцэры, выхавацель прамаўчаў.
Дваццаціаднагадовы Мікіта Ліхавід быў асуджаны на 3 гады калоніі за ўдзел у паслявыбарчых пратэстах 19 снежня. Сваёй віны ва ўдзеле ў “масавых беспарадках” малады палітвязень не прызнае, за што амаль увесь тэрмін трывае ў карцэры, губляючы здароўе.«Ад майго дзіцёнка засталася палова таго, калі ён пайшоў на Плошчу 19 снежня, -- кажа Алена Ліхавід.-- Ён страшна схуднеў – запалі вочы, абвастрыўся нос, цёмныя кругі пад вачыма. Бо з карцэру іх не выводзяць на вуліцу і ён казаў, што ён дыхае ў фортку. …”
Праваабаронцы прыраўноўваюць знаходжанне ў карцэры з катаваннямі.
Пакінуць новы каментар