Родныя наведалі калонію

Маці Алеся Кіркевіча Ларысе Аляксандраўне і жонцы Надзеі ўдалося адвесці і передаць 30-ці кілаграмовую передачу ў Наваполацкую калонію №10.

Алесь паведаміў  ў лісце, што этап прайшоў нармальна.

“Наваполацкая калонія знаходзіцца ў прамысловай зоне, непадалёку - прадпрыемствы “Нафтан” і ”Палімір”, карпусы калоніі вельмі старыя, рэжым вельмі строгі.”

 

Тры вязні будуць адбываць пакаранне ў Наваполацкай калоніі - гэта Мікіта Ліхавід, Алесь Кіркевіч і Андрэй Саннікаў. Мікіта Ліхавід ужо некалькі разоў знаходзіўся ў карцэры за адмову прызнаць сябе вінаватым. За паўтары месяцы яго ўжо чатыры разы зачынялі ў штрафны ізалятар – за тое, што называецца незаконна асуджаным і адпаведна адмаўляецца выконваць некаторыя турэмныя правілы. Дасведчаныя ж людзі кажуць, што па шкодзе для здароўя доўгае знаходжанне ў карцары раўназначнае галадоўцы. Маці палітвязня Алена Ліхавід распавядае, што ад яе сына цягам апошніх месяцаў за кратамі засталася каля паловы – нагэтулькі ён схуднеў.У краіне працягваецца кампанія ў падтрымку палітзняволеных праз інфармаванне, дасылку ім лістоў, маральную падтрымку членаў сям’і.

 

 

0 Comments

Post new comment

  • Lines and paragraphs break automatically.
  • Allowed HTML tags: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • You may post PHP code. You should include <?php ?> tags.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.

More information about formatting options

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.