Родныя наведалі калонію
Маці Алеся Кіркевіча Ларысе Аляксандраўне і жонцы Надзеі ўдалося адвесці і передаць 30-ці кілаграмовую передачу ў Наваполацкую калонію №10.
Алесь паведаміў ў лісце, што этап прайшоў нармальна.
“Наваполацкая калонія знаходзіцца ў прамысловай зоне, непадалёку - прадпрыемствы “Нафтан” і ”Палімір”, карпусы калоніі вельмі старыя, рэжым вельмі строгі.”
Тры вязні будуць адбываць пакаранне ў Наваполацкай калоніі - гэта Мікіта Ліхавід, Алесь Кіркевіч і Андрэй Саннікаў. Мікіта Ліхавід ужо некалькі разоў знаходзіўся ў карцэры за адмову прызнаць сябе вінаватым. За паўтары месяцы яго ўжо чатыры разы зачынялі ў штрафны ізалятар – за тое, што называецца незаконна асуджаным і адпаведна адмаўляецца выконваць некаторыя турэмныя правілы. Дасведчаныя ж людзі кажуць, што па шкодзе для здароўя доўгае знаходжанне ў карцары раўназначнае галадоўцы. Маці палітвязня Алена Ліхавід распавядае, што ад яе сына цягам апошніх месяцаў за кратамі засталася каля паловы – нагэтулькі ён схуднеў.У краіне працягваецца кампанія ў падтрымку палітзняволеных праз інфармаванне, дасылку ім лістоў, маральную падтрымку членаў сям’і.
Пакінуць новы каментар