Дэпутат Бундэстагу Флярыян Тонцар узяў шэфства над Эдуардам Лобавым
Намеснік старшыні фракцыі вольных дэмакратаў у нямецкім парламенце, сябр бюджэтнага камітэту Бундэстагу Флярыян Тонцар абвесціў аб далучэнні да кампаніі "Шэфства над палітвязнямі" і збіраецца ўсяляк падтрымліваць актывіста апазыцыйнага руху "Малады фронт", палітвязня Эдуарда Лобава.
"Як былы прэсавы сакратар фракцыі вольных дэмакратаў па правах чалавека і гуманітарнай дапамозе ў папярэднія парлямэнцкія тэрміны я на працягу некалькіх гадоў з вялікай заклапочанасьцю сачу за разьвіццём падзеяў у Беларусі. Асуджэнне Лобава, сябра моладзевай арганізацыі, да 4 галоў калоніі на непераканаўчых падставах, сведчыць аб хадзе рэпрэсіўнай машыны ўрада Лукашэнка супраць апазыцыі ў Беларусі", заявіў Флярыян Тонцар.
22-гадовы Эдуард Лобаў, сябр моладзевай арганізацыі “Малады Фронт” разам са сваім паплечнікам, лідэрам арганізацыі, Змітром Дашкевічам, быў беспадстаўна і гвалтоўна затрыманы невядомымі асобамі напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў 18 снежня 2010, а сёлета ў сакавіку асуджаны на турэмнае пакаранне паводле ілжывага абвінавачання ў злосным хуліганстве на чатыры гады калёніі, што "дэманструе ў поўнай ступені здушэньне палітычнай апазыцыі рэжымам Лукашэнкі",- паводле парламентара.
"Дзеля таго каб такія маладыя людзі, якія змагаюцца за свабоду і грамадзянскія правы ў сябе на радзіме, не былі кінутыя на волю лёсу, дзеля іх падтрымкі я і бяру шэфства над асуджаным беларускім апазыцыянэрам Эдуардам Лобавым і патрабую неадкладна вызваліць яго і зняволеных з палітычных прычын сяброў "Маладога фронту", адзначыў нямецкі палітык.
Пан Тонцар далучыўся такім чынам да кампаніі «Шэфства над палітвязьнямі» . Кампанія была ініцыявана некалькі месяцаў таму праваабарончай арганізацыяй «Libereco — Partnership for Human Rights». Яе мэта — каб кожны палітзняволены ў Беларусі і яго сям’я атрымалі маральную ды палітычную падтрымку збоку нямецкіх парлямэнтароў. Сутнасьць такога падыходу ў тым, каб сачыць за праблемамі “падшэфнага” палітвязня, падтрымліваць, у тым ліку і матэрыяльна, ягоную сям'ю, распаўсюджваць інфармацыю пра палітзняволеных у Беларусі з мэтай іх вызвалення.
Раней пра сваё шэфства над палітвязнямі Мікітам Ліхавідам, Паўлам Севярынцам, Змітром Дашкевічам, Аляксандрам Атрошчанкавым, Міколам Статкевічам, Андрэем Саннікавым, Змітром Бандарэнкам заявілі сябра Бундэстагу і ПАРЭ Мануэль Cарацін, сябра Эўрапарлямэнту Міхаэль Галер, нямецкія дэпутаты Крыстофэр Штрэсэр, Франц Цёнэс, Марылюіза Бэк, польскі эўрадэпутат Марэк Мігальскі.
Post new comment