Дэпутат Бундэстагу Флярыян Тонцар узяў шэфства над Эдуардам Лобавым

Намеснік старшыні фракцыі вольных дэмакратаў у нямецкім парламенце, сябр бюджэтнага камітэту Бундэстагу Флярыян Тонцар абвесціў аб  далучэнні да кампаніі "Шэфства над палітвязнямі" і збіраецца ўсяляк падтрымліваць актывіста апазыцыйнага руху "Малады фронт", палітвязня Эдуарда Лобава.

"Як былы прэсавы сакратар фракцыі вольных дэмакратаў па правах чалавека і гуманітарнай дапамозе ў папярэднія парлямэнцкія тэрміны я на працягу некалькіх гадоў з вялікай заклапочанасьцю сачу за разьвіццём падзеяў у Беларусі. Асуджэнне Лобава, сябра моладзевай арганізацыі, да 4 галоў калоніі на непераканаўчых падставах, сведчыць аб хадзе рэпрэсіўнай машыны ўрада Лукашэнка супраць апазыцыі ў Беларусі", заявіў Флярыян Тонцар.

22-гадовы Эдуард Лобаў, сябр моладзевай арганізацыі “Малады Фронт” разам са сваім паплечнікам, лідэрам арганізацыі, Змітром Дашкевічам, быў беспадстаўна і гвалтоўна затрыманы невядомымі асобамі напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў 18 снежня 2010, а сёлета ў сакавіку асуджаны на турэмнае пакаранне паводле ілжывага абвінавачання ў злосным хуліганстве на чатыры гады калёніі, што "дэманструе ў поўнай ступені здушэньне палітычнай апазыцыі рэжымам Лукашэнкі",- паводле парламентара.

"Дзеля таго каб такія маладыя людзі, якія змагаюцца за свабоду і грамадзянскія правы ў сябе на радзіме, не былі кінутыя на волю лёсу, дзеля іх падтрымкі я і бяру шэфства над асуджаным беларускім апазыцыянэрам Эдуардам Лобавым і патрабую неадкладна вызваліць яго і зняволеных з палітычных прычын сяброў "Маладога фронту", адзначыў нямецкі палітык.

Пан Тонцар далучыўся такім чынам да кампаніі «Шэфства над палітвязьнямі» . Кампанія была ініцыявана некалькі месяцаў таму праваабарончай арганізацыяй «LiberecoPartnership for Human Rights».  Яе мэтакаб кожны палітзняволены ў Беларусі і яго сямя атрымалі маральную ды палітычную падтрымку збоку нямецкіх парлямэнтароў. Сутнасьць такога падыходу ў тым, каб сачыць за праблемамі  “падшэфнага”  палітвязня, падтрымліваць, у тым ліку і матэрыяльна, ягоную сям'ю, распаўсюджваць інфармацыю пра палітзняволеных у Беларусі з мэтай іх вызвалення.
 
Раней пра сваё шэфства над палітвязнямі Мікітам Ліхавідам, Паўлам Севярынцам, Змітром Дашкевічам, Аляксандрам Атрошчанкавым, Міколам Статкевічам, Андрэем Саннікавым, Змітром Бандарэнкам заявілі сябра Бундэстагу і ПАРЭ Мануэль Cарацін, сябра Эўрапарлямэнту Міхаэль Галер, нямецкія дэпутаты Крыстофэр Штрэсэр, Франц Цёнэс, Марылюіза Бэк, польскі эўрадэпутат Марэк Мігальскі.

 

0 Comments

Пакінуць новы каментар

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку