У Брэсце супраць актывістаў «раскручваюць» справу аб тэрарыстычнай арганізацыі

Як паведамляе “Радыё Свабода”, на працягу апошняга тыдня ў кватэрах брэсцкіх адміністратараў суполкі «Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі» «ВКонтакте» Яўгена Скрабца і Сяргея Алексіевіча адбыліся ператрусы. У якасці юрыдычнай падставы міліцыя і супрацоўнікі і цывільным прад’яўлялі пастанову аб ператрусе паводле крымінальнай справе аб падпале Дома правасудздзя 15 траўня ў Мінску.

У абедзв
ух кватэрах забралі кампутары, электронныя носбіты інфармацыі, паперы і візытоўкі.

Ціск на актывістаў чыніцца ўжо ня першы тыдзень. Яўгена Скрабца напярэдадні акцыі 3 ліпеня супрацоўнікі міліцыі забл

акавалі ў кватэры: пад ягоным пад’ездам дзяжурылі дзве машыны з міліцыянтамі. Такім жа чынам спрабавалі блакаваць шаснаццацігадовага Сяргея Алексіевіча, аднак той уцёк, і яго затрымалі ў той жа дзень на плошчы Леніна.

Спробу затрымаць Сяргея Алексіевіча 6 ліпеня падчас чарговай маўклівай акцыі ў Б

рэсце знялі на відэа, якое разышлося па шмат якіх рэсурсах у інтэрнэце. На запісе відаць, як мінакі адбіваюць ад супрацоўнікаў у цывільным хлопца, які проста крочыць па вуліцы. Падчас гэтага канфлікту невядомы чалавек сарваў журналісцкі бэджык з карэспандэнта «Брэсцкай газэты» Станіслава Коршунава і пагражаў разбіць галаву маладому чалавеку, які здымаў падзеі на камэру. 
 

0 Comments

Post new comment

  • Lines and paragraphs break automatically.
  • Allowed HTML tags: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • You may post PHP code. You should include <?php ?> tags.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.

More information about formatting options

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.