У Брэсце супраць актывістаў «раскручваюць» справу аб тэрарыстычнай арганізацыі
Як паведамляе “Радыё Свабода”, на працягу апошняга тыдня ў кватэрах брэсцкіх адміністратараў суполкі «Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі» «ВКонтакте» Яўгена Скрабца і Сяргея Алексіевіча адбыліся ператрусы. У якасці юрыдычнай падставы міліцыя і супрацоўнікі і цывільным прад’яўлялі пастанову аб ператрусе паводле крымінальнай справе аб падпале Дома правасудздзя 15 траўня ў Мінску.
У абедзвух кватэрах забралі кампутары, электронныя носбіты інфармацыі, паперы і візытоўкі.
Ціск на актывістаў чыніцца ўжо ня першы тыдзень. Яўгена Скрабца напярэдадні акцыі 3 ліпеня супрацоўнікі міліцыі забл
акавалі ў кватэры: пад ягоным пад’ездам дзяжурылі дзве машыны з міліцыянтамі. Такім жа чынам спрабавалі блакаваць шаснаццацігадовага Сяргея Алексіевіча, аднак той уцёк, і яго затрымалі ў той жа дзень на плошчы Леніна.
Спробу затрымаць Сяргея Алексіевіча 6 ліпеня падчас чарговай маўклівай акцыі ў Б
рэсце знялі на відэа, якое разышлося па шмат якіх рэсурсах у інтэрнэце. На запісе відаць, як мінакі адбіваюць ад супрацоўнікаў у цывільным хлопца, які проста крочыць па вуліцы. Падчас гэтага канфлікту невядомы чалавек сарваў журналісцкі бэджык з карэспандэнта «Брэсцкай газэты» Станіслава Коршунава і пагражаў разбіць галаву маладому чалавеку, які здымаў падзеі на камэру.
Пакінуць новы каментар