Валер Шчукін: “Чатыры разы на сутках – замнога для чалавека ва ўзросце”

Спадар Валеры Шчукін был затрыманы 3 ліпеня ля Чыгуначнага вакзала разам з 15-гадовым унукам.
 
“Раней мая дачка і ўнукі не бралі ўдзелу ў акцыях, трымаліся крыху ўбаку.Але 3 ліпеня ўнук вырашыў мяне суправаджаць і бараніць, бо  ў мяне ад стрэсу хутка падвышаецца ціск. Пастаянныя факты стрэсу даюць адчуванне, што жывеш у межах баявых дзеянняў.
 
Нас з унукам затрымалі разам каля Чыгуначнага вакзала. У пратаколе напісалі, што лаяўся матам. Цяпер мой унук пераканаўся на сваіх вачах, як хлусліва складаюць пратаколы і сведчаць у судах, бо ён увесь час знаходзіўся побач і ведае , што дзядуля зусім не ужываў лянкі ў гэты дзень, што ён увогулле ніколі не лаецца, бо гэта не пасуе былому афіцэру. Спадар Шчукін ужо трапляў на суткі 4 разы за апошнія два гады.
Унука позна ўвечары даставілі з РАУСУ дадому. У школе настаўніца атрымал заданне на лета кантраляваць падлетка, каб прадухіліць яго удзел у масавых акцыях.
 
Для маладога чалавека ўсвядоміць несправядлівасць судовай сістэмы - факт яскравы і пераканаўчы. “Улады самі крытычна настройваюць грамадзян сваімі дзеяннямі”,-лічыць сп.Валеры Шчукін. “На апошнюю акцыю ў сераду я не пайшоў,  затое пайшла мая дачка з сынам. Прыйшла мая чарга хвалявацца за іх”

 

0 Comments

Post new comment

  • Lines and paragraphs break automatically.
  • Allowed HTML tags: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • You may post PHP code. You should include <?php ?> tags.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.

More information about formatting options

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.