Маркус Лонінг: "Наша падтрымка - важны сігнал беларускаму народу"
Маркус Лонінг, сябр Дзяржаўнай Камісіі па Правах Чалавека вітае кампанію “Шэфства над палітвязнем”, распачатай праваабарочай арганізацыяй “Libereco”, заклікае афіцыйны Мінск спыніць рэпрэсіі.
“Шэфства над апазіцыянерамі і праваабаронцамі, патрапіўшымі за краты ў выніку рэпрэсіўнай палітыкі афіцыйнага Мінску, - проста цудоўная ідэя. Гэта важны сігнал падтрымкі беларускаму народу. Я асуджаю цяперашні пераслед палітычных і грамадзкіх актывістаў, сродкаў масавай інфармацыі. Нямецкі Ўрад патрабуе ад беларускіх уладаў неадкладна вызваліць усіх палітвязняў, пераглядзець палітычнаматываваныя прысуды і спыніць рэпрэсіі.
Арышт Алеся Бяляцкага на пачатку жніўня яшчэ раз паказаў праўдзівае аблічча рэжыма. Алесь Бяляцкі, лідар праваабарончай арганізацыі “Вясна”, падтрымліваў і дапамагаў палітвязням і іх сем’ям. Яго сытуацыя наўпрост дэманструе спробы Мінску запалохаць грамадства. Я заклікаю людзей, якія нясуць за гэта адказнасць, зняць з Бяляцкага ўсе абвінавачванні і тэрмінова вызваліць яго.” – зазначыў пан Лонінг.
Post new comment