Маркус Лонінг: "Наша падтрымка - важны сігнал беларускаму народу"

Маркус Лонінг, сябр Дзяржаўнай Камісіі па Правах Чалавека вітае кампанію “Шэфства над палітвязнем”, распачатай праваабарочай арганізацыяй “Libereco”, заклікае афіцыйны Мінск спыніць рэпрэсіі.
 
“Шэфства над апазіцыянерамі і праваабаронцамі, патрапіўшымі за краты ў выніку рэпрэсіўнай палітыкі афіцыйнага Мінску, - проста цудоўная ідэя. Гэта важны сігнал падтрымкі беларускаму народу. Я асуджаю цяперашні пераслед палітычных і грамадзкіх актывістаў, сродкаў масавай інфармацыі. Нямецкі Ўрад патрабуе ад беларускіх уладаў неадкладна вызваліць усіх палітвязняў, пераглядзець палітычнаматываваныя прысуды і спыніць рэпрэсіі.


Арышт Алеся Бяляцкага на пачатку жніўня яшчэ раз паказаў праўдзівае аблічча рэжыма. Алесь Бяляцкі, лідар праваабарончай арганізацыі “Вясна”, падтрымліваў і дапамагаў палітвязням і іх сем’ям. Яго сытуацыя наўпрост дэманструе спробы Мінску запалохаць грамадства. Я заклікаю людзей, якія нясуць за гэта адказнасць, зняць з Бяляцкага ўсе абвінавачванні і тэрмінова вызваліць яго.” – зазначыў пан Лонінг.

 

0 Comments

Пакінуць новы каментар

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку