Адвакат сустрэўся з Дашкевічам з Шостай спробы
Толькі з шостай спробы адвакат Змітра Дашкевіча здолеў сустрэцца з падабаронным. Пяць разоў запар адміністрацыя Горацкай калоніі, дзе Дашкевіч адбывае пакаранне, па розных прычынах не дазваляла палтівязню законную сустрэчу, змяшчаючы палітыка ў штрафны ізалятар, пазбаўляючы права перапіскі і сустрэч. Больш чым месяц ад Дашкевіча не даходзіла аніякіх звестак і інфармацыі аб яго стане.
Аб сустрэчы распавяла нявеста зняволенага, Наста Палажанка: ” Зміцер не змог расказаць пра ўсе парушэнні: размова з адвакатам праходзіла ў прысутнасці супрацоўніка калоніі. Але ён распавёў пра здзекі, якія чыняцца ў адносінах да яго.
Так, Дашкевіч паведаміў, што намеснік начальніка па аператыўна-рэжымнай працы Аляксандр Лапатка прымусіў Змітра ўсю ноч прастаяць на калідоры. А раніцай загадаў ісці на працу. Пасля адмовы Дашкевіч быў змешчаны ў карцар.
Таксама Зміцер паскардзіўся пра нізкую тэмпературу ў ШЫЗА і памяшканні камернага тыпу, дзе цяпер знаходзіцца. Ён адзначыў, што пасля гадзіны сну даводзіцца паўгадзіны адціскацца ад падлогі — каб сагрэцца. І ўжо цяпер просіць перадаць яму пальчаткі.
Зміцер Дашкевіч і яго адвакат не маюць магчымасці азнаёміцца з рапартамі, на падставе якіх палітвязня караюць. А значыць і не могуць іх абскарджваць. Зміцер ужо пазбаўлены ўсіх магчымых сустрэч. А з перадач яму дазволены толькі дзве бандэролі на год па 2 кг.”
Гэтаксама з’явілася інфармацыя аб магчымым завядзенні новай крымінальнай скаргі на Дашкевіча па арт. 411 КК — злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы. Да двух гадоў, на якія Зміцер асуджаны, могуць дадацца яшчэ 1-2 гады.
Post new comment