Адвакат сустрэўся з Дашкевічам з Шостай спробы

Толькі з шостай спробы адвакат Змітра Дашкевіча здолеў сустрэцца з падабаронным.  Пяць разоў запар адміністрацыя Горацкай калоніі, дзе Дашкевіч адбывае пакаранне, па розных прычынах не дазваляла палтівязню законную сустрэчу, змяшчаючы палітыка ў штрафны ізалятар, пазбаўляючы права перапіскі і сустрэч. Больш чым месяц ад Дашкевіча не даходзіла аніякіх звестак і інфармацыі аб яго стане.
 
Аб сустрэчы распавяла нявеста зняволенага, Наста Палажанка: ” Зміцер не змог расказаць пра ўсе парушэнні: размова з адвакатам праходзіла ў прысутнасці супрацоўніка калоніі. Але ён распавёў пра здзекі, якія чыняцца ў адносінах да яго.


Так, Дашкевіч паведаміў, што намеснік начальніка па аператыўна-рэжымнай працы Аляксандр Лапатка прымусіў Змітра ўсю ноч прастаяць на калідоры. А раніцай загадаў ісці на працу. Пасля адмовы Дашкевіч быў змешчаны ў карцар.


Таксама Зміцер паскардзіўся пра нізкую тэмпературу ў ШЫЗА і памяшканні камернага тыпу, дзе цяпер знаходзіцца. Ён адзначыў, што пасля гадзіны сну даводзіцца паўгадзіны адціскацца ад падлогі — каб сагрэцца. І ўжо цяпер просіць перадаць яму пальчаткі.


Зміцер Дашкевіч і яго адвакат не маюць магчымасці азнаёміцца з рапартамі, на падставе якіх палітвязня караюць. А значыць і не могуць іх абскарджваць. Зміцер ужо пазбаўлены ўсіх магчымых сустрэч. А з перадач яму дазволены толькі дзве бандэролі на год па 2 кг.”


Гэтаксама з’явілася інфармацыя аб магчымым завядзенні новай крымінальнай скаргі на Дашкевіча па арт. 411 КК — злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы. Да двух гадоў, на якія Зміцер асуджаны, могуць дадацца яшчэ 1-2 гады.

 

0 Comments

Пакінуць новы каментар

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку