Мікіта Ліхавід: “Калонія ўяўляе сабой зрэз усёй сістэмы”

Мікіта Ліхавід вярнуўся з Наваполацкай калоніі надзвычай схуднелы і бледны. Вяртанне яго і яшчэ 10 вязняў стала радаснай падзеяй. За прайшоўшыя суткі Мікіта мала спаў, увесь час адказваў на тэлефонныя званкі. Мама Алена Ліхавід атрымала за суткі 140 смс-паведамленняў з віншаваннямі, ў тым ліку з Прагі.
 
Пра знаходжанне за кратамі  Мікіта распавёў сябрам Руху “За сабоду” і Камітэта абароны рэпрэсаваных “Салідарнасьць”.
 
-Уся калонія ўяўляе сабой зрэз усёй сістэмы. За зняволенымі сочаць, спрабуюць пасварыць старых крымінальнікаў з новымі, працуюць людзі з нізкім інтэлектам і слабай адукацыяй. Яны – адрыжка ГУЛАГу. З крымінальнікамі працуюць былыя следчыя, якія запятналі сябе несправядлівымі ўчынкамі. Ёсць асобы, якія маральна дэградавалі.

Тыя людзія, якія хацелі б штосьці змяніць, баяцца варушыцца, бо тут жа страцяць зоркі на пагонах, згубяць свае пасады. Адзінае, на што яны адважваюцца, гэта ў некаторых камерах зрабіць рэмонт, перасцяліць  падлогу, пафарбаваць  душ. Так яны зрабілі да прыезда ў калонію Андрэя Саннікава.
 
Сярод зэкаў я сустракаў вельмі прыстойных асобаў ва ўзросце, якія цікавяцца с
тановішчам  у краіне, яны дзяліліся са мной думкамі. Быў момант, калі зэкі абаранілі мяне ў складанай сітуацыі.
 
З тысячы вязняў ёсць 4-6 чалавек, якія адмаўляюцца падпісваць абавязацельствы аб знаходжанні ў калоніі. Я не падпісваў гэты дакумент і адмаўляўся выконваць патрабаванні. З таго часу мяне пачалі садзіць у Шыза. Начальнік калоніі спадзяваўся мяне перавыхаваць, прымушаў рабіць зарадку, хадзіць ў прамзону на працу.
 
Паколькі я адмаўляўся, ён стаў моўчкі выпісваць суткі карцара.
У газетах мне перыядычна адмаўлялі пад выглядам недастачы прэсы па прычыне недастаўкі.
 
 Ці зважалі ў калоніі на Вашыя захворванні?
Доктара Шчука ў зоне называюць доктар Рэнген, Доктар Зло. Лекі, якія павінны быць переданы вязню, ён ужываў сам. Дыягназ ставіўся па аднаму візуальнаму агляду: “Рукі, ногі ёсць, галава ёсць, - здольны да працы. Можа сядзець у Шыза.” Гэты “доктар” здзекваецца  над вязнямі, не лечыць, а кпіць з іх. Аднойчы,калі ў зняволенага забалела галава, ён загадаў яго пагаліць, намазаў галаву зялёнкай і напісаў у журнале: “ Едзе дах”.

У Шыза ці ў памяшканні крытага тыпу кармілі аднымі макаронамі на вадзе, кепска зваранымі, як мука і вада.
На зоне можна было штосьці  з’есці  больш каларыйнае, дасланае ў пасылках.
 Але,калі я быў там апошні раз,  бачыў пацука, які бегаў па маіх рэчах і прадуктах , за ноч згрыз палову рулона паперы.

Памяшканне  закрытага тыпу – гэта турма ў турме. Там няма ніякіх кантактаў з зонай акрамя баландзераў, якія развозяць ежу.
 
-Колькі Вы важыце зараз?
-Семдзесят тры кілаграмы, а быў дзевяноста да турмы.Мінус сямнаццаць кілаграмаў.

Прашэнне аб памілаванні я не пісаў. Мне сказалі: хутка збірайся, аддалі з капцёркі кнігі, выдалі рэчы са склада, давезлі да Полацка, там я змог патэлефанаваць родным і сябрам.

 

0 Comments

Post new comment

  • Lines and paragraphs break automatically.
  • Allowed HTML tags: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • You may post PHP code. You should include <?php ?> tags.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.

More information about formatting options

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.