Мікіта Ліхавід: “Калонія ўяўляе сабой зрэз усёй сістэмы”
Мікіта Ліхавід вярнуўся з Наваполацкай калоніі надзвычай схуднелы і бледны. Вяртанне яго і яшчэ 10 вязняў стала радаснай падзеяй. За прайшоўшыя суткі Мікіта мала спаў, увесь час адказваў на тэлефонныя званкі. Мама Алена Ліхавід атрымала за суткі 140 смс-паведамленняў з віншаваннямі, ў тым ліку з Прагі.
Пра знаходжанне за кратамі Мікіта распавёў сябрам Руху “За сабоду” і Камітэта абароны рэпрэсаваных “Салідарнасьць”.
-Уся калонія ўяўляе сабой зрэз усёй сістэмы. За зняволенымі сочаць, спрабуюць пасварыць старых крымінальнікаў з новымі, працуюць людзі з нізкім інтэлектам і слабай адукацыяй. Яны – адрыжка ГУЛАГу. З крымінальнікамі працуюць былыя следчыя, якія запятналі сябе несправядлівымі ўчынкамі. Ёсць асобы, якія маральна дэградавалі.
Тыя людзія, якія хацелі б штосьці змяніць, баяцца варушыцца, бо тут жа страцяць зоркі на пагонах, згубяць свае пасады. Адзінае, на што яны адважваюцца, гэта ў некаторых камерах зрабіць рэмонт, перасцяліць падлогу, пафарбаваць душ. Так яны зрабілі да прыезда ў калонію Андрэя Саннікава.
Сярод зэкаў я сустракаў вельмі прыстойных асобаў ва ўзросце, якія цікавяцца становішчам у краіне, яны дзяліліся са мной думкамі. Быў момант, калі зэкі абаранілі мяне ў складанай сітуацыі.
З тысячы вязняў ёсць 4-6 чалавек, якія адмаўляюцца падпісваць абавязацельствы аб знаходжанні ў калоніі. Я не падпісваў гэты дакумент і адмаўляўся выконваць патрабаванні. З таго часу мяне пачалі садзіць у Шыза. Начальнік калоніі спадзяваўся мяне перавыхаваць, прымушаў рабіць зарадку, хадзіць ў прамзону на працу.
Паколькі я адмаўляўся, ён стаў моўчкі выпісваць суткі карцара.
У газетах мне перыядычна адмаўлялі пад выглядам недастачы прэсы па прычыне недастаўкі.
Ці зважалі ў калоніі на Вашыя захворванні?
- Доктара Шчука ў зоне называюць доктар Рэнген, Доктар Зло. Лекі, якія павінны быць переданы вязню, ён ужываў сам. Дыягназ ставіўся па аднаму візуальнаму агляду: “Рукі, ногі ёсць, галава ёсць, - здольны да працы. Можа сядзець у Шыза.” Гэты “доктар” здзекваецца над вязнямі, не лечыць, а кпіць з іх. Аднойчы,калі ў зняволенага забалела галава, ён загадаў яго пагаліць, намазаў галаву зялёнкай і напісаў у журнале: “ Едзе дах”.
У Шыза ці ў памяшканні крытага тыпу кармілі аднымі макаронамі на вадзе, кепска зваранымі, як мука і вада.
На зоне можна было штосьці з’есці больш каларыйнае, дасланае ў пасылках.
Але,калі я быў там апошні раз, бачыў пацука, які бегаў па маіх рэчах і прадуктах , за ноч згрыз палову рулона паперы.
Памяшканне закрытага тыпу – гэта турма ў турме. Там няма ніякіх кантактаў з зонай акрамя баландзераў, якія развозяць ежу.
-Колькі Вы важыце зараз?
-Семдзесят тры кілаграмы, а быў дзевяноста да турмы.Мінус сямнаццаць кілаграмаў.
Прашэнне аб памілаванні я не пісаў. Мне сказалі: хутка збірайся, аддалі з капцёркі кнігі, выдалі рэчы са склада, давезлі да Полацка, там я змог патэлефанаваць родным і сябрам.
Пакінуць новы каментар