Кандытат у прэзідэнты выйшоў на волю з турэмнага шпіталю.

Дзяржаўныя СМІ паведамілі пра вызваленне экс-кандыдата ў прэзідэнты Дзмітрыя Уса на наступны дзень, 2 кастрычніка, паведамляе «Наша Ніва» Пры гэтым ні БелТА, ні Першы канал не назвалі прозвішча вызваленага. У лаканічных паведамленнях гаворыцца толькі, што Лукашэнка «памілаваў яшчэ аднаго з асуджаных за ўдзел у вулічных беспарадках у Мінску 19 снежня 2010 года».
 
Дзмітрыя Уса  вызвалілі 1 кастрычніка з турэмнага шпіталя на Валадарскага ў Мінску, дзе ён знаходзіўся апошнім часам.
Нагадаем, што Дзмітрый Ус быў кандыдатам у прэзідэнты на прэзідэнцкіх выбарах у снежні 2010 г.
 
Затрыманы ў Мінску ў ноч з 19 на 20 снежня пасля масавай акцыі пратэсту. Утрымліваўся ў СІЗА КДБ. Днём 20 снежня выпушчаны адтуль пад падпіску пра нявыезд. Доўгі час з’яўляўся падазраваным па справе аб масавых беспарадках, прынцыпова застаўся ў Беларусі.
 
Абвінавачванне па артыкуле 293 КК прад’яўлена 18 сакавіка 2011.
 
26 мая суддзя Людміла Грачова прызнала яго вінаватым у арганізацыі масавых беспарадкаў. Пракурорам выступаў Кірыл Чубкавец, які прасіў Уса пакараць сямі гадамі зняволення.
 
Ус быў асуджаны на пяць з паловай гадоў зняволення. Тэрмін адбываў у шклоўскай калоніі, атрымаў 2-ю групу інваліднасці. 

 

0 Comments

Post new comment

  • Lines and paragraphs break automatically.
  • Allowed HTML tags: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • You may post PHP code. You should include <?php ?> tags.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.

More information about formatting options

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.