Кандытат у прэзідэнты выйшоў на волю з турэмнага шпіталю.
Дзяржаўныя СМІ паведамілі пра вызваленне экс-кандыдата ў прэзідэнты Дзмітрыя Уса на наступны дзень, 2 кастрычніка, паведамляе «Наша Ніва» Пры гэтым ні БелТА, ні Першы канал не назвалі прозвішча вызваленага. У лаканічных паведамленнях гаворыцца толькі, што Лукашэнка «памілаваў яшчэ аднаго з асуджаных за ўдзел у вулічных беспарадках у Мінску 19 снежня 2010 года».
Дзмітрыя Уса вызвалілі 1 кастрычніка з турэмнага шпіталя на Валадарскага ў Мінску, дзе ён знаходзіўся апошнім часам.
Нагадаем, што Дзмітрый Ус быў кандыдатам у прэзідэнты на прэзідэнцкіх выбарах у снежні 2010 г.
Затрыманы ў Мінску ў ноч з 19 на 20 снежня пасля масавай акцыі пратэсту. Утрымліваўся ў СІЗА КДБ. Днём 20 снежня выпушчаны адтуль пад падпіску пра нявыезд. Доўгі час з’яўляўся падазраваным па справе аб масавых беспарадках, прынцыпова застаўся ў Беларусі.
Абвінавачванне па артыкуле 293 КК прад’яўлена 18 сакавіка 2011.
26 мая суддзя Людміла Грачова прызнала яго вінаватым у арганізацыі масавых беспарадкаў. Пракурорам выступаў Кірыл Чубкавец, які прасіў Уса пакараць сямі гадамі зняволення.
Ус быў асуджаны на пяць з паловай гадоў зняволення. Тэрмін адбываў у шклоўскай калоніі, атрымаў 2-ю групу інваліднасці.
Пакінуць новы каментар