Беларуская мова – прастора свабоды
23 кастрычніка у тэатральнай залі Чырвонага касцёла адбыўся ХI з’езд Грамадскага аб’яднання Таварыства Беларускай мовы імя Ф. Скарыны. На з’ездзе былі абмяркаваны 2 праекты закона “Аб дзяржаўнай падтрымцы беларускай мовы ў Рэспубліцы Беларусь”.
Абодва варыянты — і варыянт Таварыства беларускай мовы, і варыянт, прапанаваны грамадскім дзеячом Вінцуком Вячоркам, — спарадзілі зацікаўленую дыскусію.
Праект Закону, падрыхтаваны ТБМ — грунтоўны дакумэнт на 11 старонках. ТБМ прапануе стварыць асобнае міністэрства альбо дзяржкамітэт беларускай мовы і дзяржаўную інспекцыю пры Камітэце дзяржкантролю з шырокімі адміністрацыйнымі функцыямі.
На думку Вінцука Вячоркі, ТБМ павінна ператварыцца ў сапраўдную праваабарончую арганізацыю, падтрымліваць людзей, якія ўступаюць у барацьбу за свае моўныя правы, якія дабіваюцца адукацыі, афіцыйных дакументаў, тэлебачання на беларускай мове,
Мяркуецца, што праект канцэпцыі будзе абмяркоўвацца да сярэдзіны снежня, а потым рэдакцыйная група і сакратарыят ТБМ да 25 снежня накіруюць яе ў заканадаўчыя органы Рэспублікі Беларусь.
Аб дзейнасці ТБМ за мінуўшыя тры гады распавялі ў сваіх выступленнях старшыня ТБМ Алег Трусаў і яго намесніца Алена Анісім.
ТБМ вядзе вялікую асветніцкую і выдавецкую дзейнасць, якая ўключае выданне газетаў
“ Наша слова”, “ Новы час”, часопісаў “Дзеяслоў” і “ Верасень”. “Беларуская інфармацыйная прастора гэта тэрыторыя свабоды,-“ адзначыў галоўны рэдактар “Новага часу” сп.Аляксей Кароль.
Сябры ТБМ імя Ф. Скарыны прымушаюць дзяржаву шанаваць беларускую мову як нацыянальную каштоўнасць і займаюць актыўную пазіцыю ў яе папулярызацыі Былі праведзены тры нацыянальныя дыктоўкі з удзелам амбасадараў замежных краінаў. Пры ТБМ на працягу некалькіх гадоў дзейнічала юрыдычная школа. Сустрэчы з дзеячамі культуры і навукі праходзілі ў рамках праекта “Дыялог”пад кіраўніцтвам А.М. Анісім.
“ Мы імкнемся да дыялогу з прадстаўнікамі розных арганізацый, у тым ліку і дзяржаўных, каб заахвоціць іх да актыўнага карыстання беларускай мовай у паўсядзённым ужыванні, павысіць інтарэс да вывучэння краязнаўства, мясцовай тапаніміцы і г.д”
З’езд ТБМ звярнуўся да ўладаў Беларусі са зваротам абвесціць наступны 2012 год “Годам роднай мовы” ў гонар юбілея класікаў беларускай літаратуры Я.Купалы і Я. Коласа.
Post new comment