Беларуская мова – прастора свабоды

23 кастрычніка у тэатральнай залі Чырвонага касцёла адбыўся ХI з’езд Грамадскага аб’яднання Таварыства Беларускай мовы імя Ф. Скарыны. На з’ездзе былі абмяркаваны 2 праекты закона “Аб дзяржаўнай падтрымцы беларускай мовы ў Рэспубліцы Беларусь”.

Абодва варыянты — і варыянт Таварыства беларускай мовы, і варыянт, прапанаваны грамадскім дзеячом Вінцуком Вячоркам, — спарадзілі зацікаўленую дыскусію.
Праект Закону, падрыхтаваны ТБМ — грунтоўны дакумэнт на 11 старонках. ТБМ прапануе стварыць асобнае міністэрства альбо дзяржкамітэт беларускай мовы і дзяржаўную інспекцыю пры Камітэце дзяржкантролю з шырокімі адміністрацыйнымі функцыямі.
 
На думку Вінцука Вячоркі, ТБМ павінна ператварыцца ў сапраўдную праваабарончую арганізацыю, падтрымліваць людзей, якія ўступаюць у барацьбу за свае моўныя правы, якія дабіваюцца адукацыі, афіцыйных дакументаў, тэлебачання на беларускай мове,
 
Мяркуецца, што праект канцэпцыі будзе абмяркоўвацца да сярэдзіны снежня, а потым рэдакцыйная група і сакратарыят ТБМ да 25 снежня накіруюць яе ў заканадаўчыя органы Рэспублікі Беларусь.


Аб дзейнасці ТБМ за мінуўшыя тры гады распавялі ў сваіх выступленнях старшыня ТБМ Алег Трусаў і яго намесніца Алена Анісім.
ТБМ вядзе вялікую асветніцкую і выдавецкую дзейнасць, якая ўключае выданне газетаў
“ Наша слова”, “ Новы час”, часопісаў “Дзеяслоў” і “ Верасень”. “Беларуская інфармацыйная прастора гэта тэрыторыя свабоды,-“ адзначыў галоўны рэдактар “Новага часу” сп.Аляксей Кароль.
 
Сябры ТБМ імя Ф. Скарыны прымушаюць дзяржаву шанаваць беларускую мову як нацыянальную каштоўнасць і займаюць актыўную пазіцыю ў яе папулярызацыі Былі праведзены тры нацыянальныя дыктоўкі з удзелам амбасадараў замежных краінаў. Пры ТБМ на працягу некалькіх гадоў дзейнічала юрыдычная школа. Сустрэчы з дзеячамі культуры і навукі праходзілі ў рамках праекта “Дыялог”пад кіраўніцтвам А.М. Анісім.
“ Мы імкнемся да дыялогу з прадстаўнікамі розных арганізацый, у тым ліку і дзяржаўных, каб заахвоціць іх да актыўнага карыстання беларускай мовай у паўсядзённым ужыванні, павысіць інтарэс да вывучэння краязнаўства, мясцовай тапаніміцы і г.д”
 
З’езд ТБМ звярнуўся да ўладаў Беларусі са зваротам абвесціць наступны 2012 год “Годам роднай мовы” ў гонар юбілея класікаў беларускай літаратуры Я.Купалы і Я. Коласа.

 

0 Comments

Пакінуць новы каментар

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку