У памяць Эдуарда Брокарава
Мінуў год як пайшоў ад нас Эдуард Брокараў. Без перабольшвання – цудоўны чалавек.
Нефармальны лідар грамадскай думкі ў Горках і суседніх з гэтым горадам раенаў. Таленавіты журналіст. У свой час заснаваў газету “Узгорак”, якая была запатрабавана ва ўсім рэгіене. Самаадданы палітык. Брокараў не адзін год узначальваў мясцовую суполку БНФ і паслядоўна праводзіў важныя палітычныя кампаніі.
Нястомны грамадскі дзеяч. У свой час, калі паўстала пытанне будаўніцтва у Горацкім раёне АЭС, Эдуард Брокараў заснаваў рух супраць гэтага будаўніцтва. Не ў апоўшняю чаргу дзякуючы яго намаганням, беларускія ўлады адмовіліся ад гэтай задумкі.
Вялікі аматар спорту, асабліва футбола. Брокараў быў арганізатарам сталых футбольных спаборніцтваў, у якіх прымаў удзел у якасці судздзі нават на абластным узроўні.
З мэтай захавання памяці пра свайго таварыша, магілеўскія дэмакраты заснавалі і правялі 29 студзеня турнір па міні-футболу, у якім прынялі удзел чатыры каманды. Зрабіць гэта ўдалося дзякуючы намаганням грамадскага актывіста Аляксандра Сілкова і падтрымцы “Руха за свабоду”. На першым турніры перамогу атрымала адна з магілеўскіх каманд.
Плануецца, што турніры ў памяць Эдуарда Брокарава будуць праходзіць штогод.
Post new comment