У памяць Эдуарда Брокарава

Мінуў год як пайшоў ад нас Эдуард Брокараў. Без перабольшвання – цудоўны чалавек.
 

Нефармальны лідар грамадскай думкі ў  Горках і  суседніх з гэтым горадам раенаў. Таленавіты журналіст. У свой час заснаваў газету “Узгорак”, якая была запатрабавана ва ўсім рэгіене. Самаадданы палітык. Брокараў не адзін год узначальваў мясцовую суполку БНФ і  паслядоўна праводзіў важныя палітычныя кампаніі.


Нястомны грамадскі дзеяч.  У свой час, калі паўстала пытанне будаўніцтва у Горацкім раёне АЭС, Эдуард Брокараў заснаваў рух супраць гэтага будаўніцтва. Не ў апоўшняю чаргу дзякуючы яго намаганням, беларускія ўлады адмовіліся ад гэтай задумкі.


Вялікі аматар спорту, асабліва футбола. Брокараў быў арганізатарам сталых футбольных спаборніцтваў, у якіх  прымаў удзел у якасці судздзі нават на абластным узроўні.


З мэтай захавання памяці пра свайго таварыша, магілеўскія дэмакраты заснавалі і правялі 29 студзеня турнір па міні-футболу, у якім прынялі удзел чатыры каманды. Зрабіць гэта ўдалося дзякуючы намаганням грамадскага актывіста Аляксандра Сілкова і падтрымцы  “Руха за свабоду”. На першым турніры перамогу атрымала адна з магілеўскіх каманд.

 
Плануецца, што турніры ў памяць Эдуарда Брокарава будуць праходзіць штогод.

 

0 Comments

Пакінуць новы каментар

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку