“Салідарнасьць” абараняе студэнтаў

Камітэт “Салідарнасьць” з  нагоды адлічэння трох студэнтаў накіраваў ліст рэакцыі -ціску рэктару Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага  універсітэта Наталлі Баранавай, каб “разабрацца ў склаўшайся сітуацыі, аб’ектыўна ацаніць тое, што адбылося, і даць магчымасць адлічаным працягнуць адукацыю.”
 

У лісце адзначаецца, што  ёсць падставы казаць аб палітычнай матывацыі рашэння аб адлічэнні Аляксандра Салдаценкі, Аляксандра Вялітчанкі і Мікіты Каваленкі. 

 

Пад час асабістай сустрэчы ў Камітэце “Салідарнасьць” адлічаныя студэнты дакументальна пацвердзілі, што сапраўднай прычынай адлічэння быў пераслед іх за грамадзянскую актыўнасць  як актывістаў  “Эўрапейскай Беларусі”.
Восенню ўсе трое адбывалі адміністрацыйныя арышты  за ўдзел у акцыях салідарнасці з палітычнымі зняволенымі ў Беларусі. Каваленка затрымліваўся паўторна ў студзені 2012 года падчас адзіночнай акцыі каля будынка КДБ у Мінску.
 
Адміністрацыйны арышт з’яўляецца паважальнай прычынай пропускаў заняткаў, аднак хлопцы адразу пасля вяртання ў “альма матэр” адчулі змену адносінаў да сябе і ціск з боку адміністрацыі ўніверсітэта.
 
У дэканаце ім, як “брытагаловым і адсядзеўшым”, паабяцалі, што зараз яны будуць пад пільнай увагай. Тады ж у лістападзе студэнтам было вынесенае афіцыйнае папярэджанне ” аб недапушчальнасці супрацьпраўных паводзінаў, звязанных з удзелам у несанкцыянаваных сходах, мітынгах альбо пікетаванні”
Хлопцы былі настроеныя бараніць свае правы.Яны падалі скаргу ў пракуратуру і Міністэрства адукацыі, звярнуліся  па дапамогу ў Студэнцкую Раду, каб стварыць ва ўніверсітэце незалежную студэнцкую прафсаюзную суполку.
 
Пасля гэтага да іх была ўжытая адпрацаваная схема: нядопуск да сессі на падставе нязданых залікаў. Прычым некаторыя з выкладчыкаў наўпрост заяўлялі, што не прымаюць залік, бо хлопцы “пад каўпаком”. Іншыя больш “далікатна” казалі, што залік паставяць, але… пасля.
 
6 лютага выйшў прыказ аб адлічэнні з афіцыйнай версіяй — за непаспяховасць у вучобе. Прычым, як казалі самі студэнты,  спачатку прыказы былі  падпісаныя рэктарам, а потым пераробленыя за подпісам выканаўчай абавязкі рэктара П.К. Бабінскай, і рэктар непасрэдна ў адлічэнні “не ўдзельнічаў”.
 
У сувязі з гэтым, у лісце, накіраваным рэктару МДЛУ,  Камітэт “Салідарнасьць” звярнуў увагу на тое, што “Рэспубліка Беларусь прыкладае намаганні, каб далучыцца да Балонскага працэсу і ўвайсці ў Еўрапейскую  прастору вышэйшай адукацыі (ЕПВА). Палітычна матываваныя адлічэнні, парушаючыя правы на адукацыю, могуць стаць сур’ёзнай перашкодай на шляху да такога ўваходжання ў вачах міжнародных экспертаў і арганізацый”.

 

0 Comments

Post new comment

  • Lines and paragraphs break automatically.
  • Allowed HTML tags: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • You may post PHP code. You should include <?php ?> tags.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.

More information about formatting options

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.