“Салідарнасьць” абараняе студэнтаў
Камітэт “Салідарнасьць” з нагоды адлічэння трох студэнтаў накіраваў ліст рэакцыі -ціску рэктару Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага універсітэта Наталлі Баранавай, каб “разабрацца ў склаўшайся сітуацыі, аб’ектыўна ацаніць тое, што адбылося, і даць магчымасць адлічаным працягнуць адукацыю.”
У лісце адзначаецца, што ёсць падставы казаць аб палітычнай матывацыі рашэння аб адлічэнні Аляксандра Салдаценкі, Аляксандра Вялітчанкі і Мікіты Каваленкі.
Пад час асабістай сустрэчы ў Камітэце “Салідарнасьць” адлічаныя студэнты дакументальна пацвердзілі, што сапраўднай прычынай адлічэння быў пераслед іх за грамадзянскую актыўнасць як актывістаў “Эўрапейскай Беларусі”.
Восенню ўсе трое адбывалі адміністрацыйныя арышты за ўдзел у акцыях салідарнасці з палітычнымі зняволенымі ў Беларусі. Каваленка затрымліваўся паўторна ў студзені 2012 года падчас адзіночнай акцыі каля будынка КДБ у Мінску.
Адміністрацыйны арышт з’яўляецца паважальнай прычынай пропускаў заняткаў, аднак хлопцы адразу пасля вяртання ў “альма матэр” адчулі змену адносінаў да сябе і ціск з боку адміністрацыі ўніверсітэта.
У дэканаце ім, як “брытагаловым і адсядзеўшым”, паабяцалі, што зараз яны будуць пад пільнай увагай. Тады ж у лістападзе студэнтам было вынесенае афіцыйнае папярэджанне ” аб недапушчальнасці супрацьпраўных паводзінаў, звязанных з удзелам у несанкцыянаваных сходах, мітынгах альбо пікетаванні”
Хлопцы былі настроеныя бараніць свае правы.Яны падалі скаргу ў пракуратуру і Міністэрства адукацыі, звярнуліся па дапамогу ў Студэнцкую Раду, каб стварыць ва ўніверсітэце незалежную студэнцкую прафсаюзную суполку.
Пасля гэтага да іх была ўжытая адпрацаваная схема: нядопуск да сессі на падставе нязданых залікаў. Прычым некаторыя з выкладчыкаў наўпрост заяўлялі, што не прымаюць залік, бо хлопцы “пад каўпаком”. Іншыя больш “далікатна” казалі, што залік паставяць, але… пасля.
6 лютага выйшў прыказ аб адлічэнні з афіцыйнай версіяй — за непаспяховасць у вучобе. Прычым, як казалі самі студэнты, спачатку прыказы былі падпісаныя рэктарам, а потым пераробленыя за подпісам выканаўчай абавязкі рэктара П.К. Бабінскай, і рэктар непасрэдна ў адлічэнні “не ўдзельнічаў”.
У сувязі з гэтым, у лісце, накіраваным рэктару МДЛУ, Камітэт “Салідарнасьць” звярнуў увагу на тое, што “Рэспубліка Беларусь прыкладае намаганні, каб далучыцца да Балонскага працэсу і ўвайсці ў Еўрапейскую прастору вышэйшай адукацыі (ЕПВА). Палітычна матываваныя адлічэнні, парушаючыя правы на адукацыю, могуць стаць сур’ёзнай перашкодай на шляху да такога ўваходжання ў вачах міжнародных экспертаў і арганізацый”.
Пакінуць новы каментар