Беларусы адсвяткавалі 25 сакавіка Дзень Волі. (Фотарэпартаж з Мінску)

На шэсце ў гонар Дня Волі ў Мінску сабраліся некалькі тысячаў чалавек, нават нягледзячы на вельмі неспрыяльнае надвор’е. Акцыя была самай масавай ад часоў Плошчы 2010 года. Падчас маніфестацыі   і мітынгу людзі скандавалі «Свабоду Сяргею Каваленку”,жыццё якога ў небяспецы і ўзгадвалі усіх палітвязняў, якія пакутуюць за нас, за нашу гісторыю, за незалежнасць і дэмакратычны выбар для Беларусі.
 
Акцыі на Дзень Волі ў рэгіёнах  улады не дазволілі.
У
 Горадніактывісты ўсклалі кветкі да памятнай шыльды паўстанцам Тадэвуша Касцюшкі на Новым замку і да будынку на вуліцы Віленскай, звязанаму з дзейнасцю ўраду БНР у Горадні ў 1918 годзе.


Затрыманых падчас гэтай акцыі Ўладзімера Хільмановіча і Андрэя Ермашука выпусцілі з пастарунку, узяўшы тлумачэнні.



Дзень Волі ў Магілеве прайшоў без якіх-небудзь здарэнняў. Кожны, хто лічыў патрэбным, прыўшоў на Савецкую плошчу і ўсклаў кветкі да будынка сучаснага краязнаўчага музею. Менавіта тут, у 1918 годзе, магілёўцы прызналі ў горадзе ўладу Беларускай Народнай Рэспублікі.


У другой палове дня ў грамадскім цэнтры “Кола сяброў” была праведзена святочная вечарына. Перад прысутнамі выступілі вядомыя магілеўскія гісторыкі Ігар Пушкін і Аляксандр Агееў. Яны вельмі цікава распавялі пра падзеі, якія адбываліся ў тыя часы. Асабліва звярнулі ўвагу на тое, што гэта гістарычная дата з цягам часу патрабуе да сябе ўсё больш увагі.
 

 

 

 

 

 

0 Comments

Post new comment

  • Lines and paragraphs break automatically.
  • Allowed HTML tags: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • You may post PHP code. You should include <?php ?> tags.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.

More information about formatting options

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.