Арцём Пракапенка
Арцём Пракапенка родам з Гародні. Нарадзіўся 27 ліпеня 1990 году. Пасьля сканчэньня школы вучыўся ў Бабруйску. Не хаваў сваёй прыхільнасці да анархісцкага руху.
17 студзеня 2011 года арыштаваны па падазрэньню ў спробе падпалу будынку КДБ у г. Бабруйску. (16 кастрычніка 2010 г. дзве бутэлькі запаляльнай сумесі «кактэйль Молатава» былі кінутыя невядомымі ў будынак КДБ на знак пратэсту супраць затрыманьня анархістаў, абвінавачаных у падпалах у Менску). Утрымліваўся пад вартай у бабруйскім СІЗА.
Суд прызнаў яго вінаватым(разам ў Арцёмам Пракапенкам і Яўгенам Васьковічам). у злосным хуліганстве і пашкоджаньні маёмасьці ў асабліва буйным памеры.
Павел Сырамолатаў і Арцём Пракапенка у сваім апошнім слове заявілі, што раскайваюцца. Яны таксама прасілі суд аб літасці ў вынясенні прысуду.
Адбываў пакаранне па адрасе: 212013, г. Магілёў, Слаўгарадская шаша, 183, ПК № 15.
22 жніўня 2015 года ў ліку шасці паітвязняў вызвалены па рашэнні кіраўніка краіны.