Арцём Пракапенка

Дата арышту: 
16/01/2011
Вырок: 
7 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Суд: 
Суд Бабруйскага раёна і г.Бабруйску
Дата: 
17/05/2011

Арцём Пракапенка родам з Гародні. Нарадзіўся 27 ліпеня 1990 году. Пасьля сканчэньня школы вучыўся ў Бабруйску. Не хаваў сваёй прыхільнасці да анархісцкага руху.

17 студзеня 2011 года арыштаваны па падазрэньню ў спробе падпалу будынку КДБ у г. Бабруйску. (16 кастрычніка 2010 г. дзве бутэлькі запаляльнай сумесі «кактэйль Молатава» былі кінутыя невядомымі  ў будынак КДБ на знак пратэсту супраць затрыманьня анархістаў, абвінавачаных у падпалах у Менску). Утрымліваўся пад вартай у бабруйскім СІЗА.

 

Суд прызнаў яго вінаватым(разам ў Арцёмам Пракапенкам і Яўгенам Васьковічам). у злосным хуліганстве і пашкоджаньні маёмасьці ў асабліва буйным памеры.

 

Павел Сырамолатаў і Арцём Пракапенка у сваім апошнім слове заявілі, што раскайваюцца. Яны таксама прасілі суд аб літасці ў вынясенні прысуду.


Адбываў пакаранне па адрасе: 212013, г. Магілёў, Слаўгарадская шаша, 183, ПК № 15.

22 жніўня 2015 года ў ліку шасці паітвязняў вызвалены па рашэнні кіраўніка краіны.