Студэнтаў і выкладчыкаў запрашаюць да ўдзелу ў маніторынгу
Камітэт “Салідарнасьць”, Грамадскі Балонскі Камітэт Беларусі і Цэнтр студэнцкіх ініцыятыў пачалі ажыццяўляць маніторынг парушэнняў акадэмічных правоў і свабод у беларускіх ВНУ з мэтай атрымання актуальнай інфармацыі аб сітуацыі з акадэмічнымі свабодамі, аб удзеле студэнтаў і выкладчыкаў у грамадскім кіраванні акадэмічным працэсам.
Як вядома, Працоўная група Балонскага Камітэта 20 красавіка паведаміла аб тым, што пытанне аб прыняцці нашай краіны ў Еўрапейскую Прастору Вышэйшай Адукацыі(ЕПВА), якое павінна было быць разгледзена 27 красавіка ў Бухарэсьце, адкладзена да 2015 г. ў сувязі з негатоўнасцю сістэмы вышэйшай адукацыі Беларусі, шматлікімі парушэнняміакадэмічных свабодаў, адлічэннямі студэнтаў і звальненнямі выкладчыкаў па палітычных матывах.
Згодна з мэтамі маніторынгу ў кожным горадзе Беларусі, дзе знаходзяцца ВНУ, будуць створаны абсерваторыі, якія будуць ажыццяўляць маніторынг парушэнняў акадэмічных правоў і свабодаў.
Да ўдзелу ў маніторынгу запрашаюцца ўсе студэнты і выкладчыкі ВНУ Беларусі, зацікаўленыя ў станаўленні аўтаномных беларускіх універсітэтаў, свабодных ад парушэнняў акадэмічных, грамадзянскіх і іншых правоў і свабодаў.
Мы запрашаем усіх удзельнікаў акадэмічнага працэсу, якія паважаюць і падзяляюць еўрапейскія акадэмічныя каштоўнасці і гатовыясумеснымі намаганнямі садзейнічаць рэфармаванню беларускай вышэйшай адукацыі, каб яна стала адпавядаць патрабаванням ЕПВА.
Для адабраных удзельнікаў маніторынгу будзе арганізавана навучанне. Таксама ўдзельнікі маніторынгу атрымаюць магчымасць абменьвацца з еўрапейскімі студэнтамі і выкладчыкамі ведамі, удзельнічаць у адукацыйных мерапрыемствах і візітах.
Для ўдзелу ў маніторынгу неабходна паведаміць на электронны адрас [email protected]сваю кантактную інфармацыю. Пасля гэтага арганізатары звяжуцца з кожным заяўнікам для далейшага знаёмства.
Удзельнікам маніторынгу гарантуюцца канфідэнцыяльнасць і захаванасць персанальнай інфармацыі. Любая інфармацыя аб удзельніках будзе выкарыстоўвацца толькі для камунікацыі з арганізатарамі маніторынгу, і не будзе перадавацца трэцім асобам.
Па любых пытаннях і прапановах звяртайцеся на скрыню[email protected] .
Post new comment