Студэнтаў і выкладчыкаў запрашаюць да ўдзелу ў маніторынгу

Камітэт “Салідарнасьць”, Грамадскі Балонскі Камітэт Беларусі і Цэнтр студэнцкіх ініцыятыў пачалі ажыццяўляць маніторынг парушэнняў акадэмічных правоў і свабод у  беларускіх ВНУ  з мэтай атрымання актуальнай інфармацыі аб сітуацыі з акадэмічнымі свабодамі, аб удзеле студэнтаў і выкладчыкаў у грамадскім кіраванні акадэмічным працэсам.
 
Як вядома, Працоўная група Балонскага Камітэта  20 красавіка паведаміла аб тым, што пытанне аб прыняцці нашай краіны ў Еўрапейскую Прастору Вышэйшай Адукацыі(ЕПВА), якое павінна было быць разгледзена 27 красавіка ў Бухарэсьце, адкладзена да 2015 г. ў сувязі з негатоўнасцю сістэмы вышэйшай адукацыі Беларусі, шматлікімі парушэнняміакадэмічных свабодаў, адлічэннямі студэнтаў і звальненнямі выкладчыкаў  па палітычных матывах.
 
Згодна з мэтамі маніторынгу ў кожным горадзе Беларусі, дзе знаходзяцца ВНУ, будуць створаны абсерваторыі, якія будуць ажыццяўляць маніторынг  парушэнняў акадэмічных правоў і свабодаў.
 
Да ўдзелу ў маніторынгу запрашаюцца ўсе студэнты і выкладчыкі ВНУ Беларусі, зацікаўленыя ў станаўленні аўтаномных беларускіх універсітэтаў, свабодных ад парушэнняў акадэмічных, грамадзянскіх і іншых правоў і свабодаў.
 
Мы запрашаем усіх удзельнікаў акадэмічнага працэсу, якія паважаюць і падзяляюць еўрапейскія акадэмічныя каштоўнасці і гатовыясумеснымі намаганнямі садзейнічаць рэфармаванню беларускай вышэйшай адукацыі, каб яна стала адпавядаць  патрабаванням ЕПВА.
 
Для адабраных удзельнікаў маніторынгу будзе арганізавана навучанне. Таксама ўдзельнікі маніторынгу атрымаюць магчымасць абменьвацца з еўрапейскімі студэнтамі і выкладчыкамі ведамі, удзельнічаць у адукацыйных мерапрыемствах і візітах.
 
Для ўдзелу ў маніторынгу неабходна паведаміць на электронны адрас [email protected]сваю кантактную інфармацыю. Пасля гэтага арганізатары звяжуцца з кожным заяўнікам для далейшага знаёмства.
 
Удзельнікам маніторынгу гарантуюцца канфідэнцыяльнасць і захаванасць персанальнай інфармацыі. Любая інфармацыя аб удзельніках будзе выкарыстоўвацца толькі для камунікацыі з арганізатарамі маніторынгу, і не будзе перадавацца трэцім асобам.
 
Па любых пытаннях і прапановах звяртайцеся на скрыню[email protected] .

 

0 Comments

Пакінуць новы каментар

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку