Зміцер Бандарэнка: “Сённяшняя сістэма – гэта мутант”

Зміцер Бандарэнка, каардынатар Еўрапейскай Беларусі і давераная асоба Андрэя Саннікава пасля вызвалення з папраўчай калоніі № 15 ў Магілёве разам з жонкай Вольгай наведаў Камітэт “Салідарнасць”.

 
-  Спадар Зміцер, ці  давялося адчуць за кратамі, калі вы хварэлі, простае чалавечае спачуванне ?
 
 -Так, хаця з чалавечага боку я быў у лепшай сітуацыі. Да мяне прыяжджаў адвакат, я атрымліваў перадачы, газеты, якімі я дзяліўся з усім атрадам. Там былі людзі з тэрмінамі 10 і 15 гадоў адсідкі. Былі бізнэсоўцы, якія страцілі маёмасць, сям’ю, хату і якім ніхто не пісаў. Для іх мой тэрмін называўся “два панядзелкі”.
 
Галоўная -  я атрымліваў шмат лістоў ад родных, сяброў, зусім незнаемых людзей.
Самыя чаканыя лісты былі ад жонкі і дачкі, хоць яны не так скора даходзілі.
Гэтыя тысячы лістоў з усёй краіны і з ўсяго свету я ўспрымаў як  цудоўную літаратурную і чалавечую з’яву.
 
Да мяне прыходзіў ксёндз па пятніцах, раз на тыдзень, я ўдзельнічаў у споведзі і прымаў камунію. Святар ставіўся да мяне, так як і да іншых зняволеных. Прыводзіў прыклады, як каталіцкія святары ў ГУЛАГу знаходзіліся доўгія гады.
 
Калі мне рабілі аперацыю ў шпіталі, мной апекаваўся прафесар, які адчуваў асабістую адказнасць і імкнуўся дапамагчы.
 
 
- Як вы ўспрымаеце тое, што адбылося з вашымі калегамі Андрэеем Саннікавым, Наталлей Радзінай, іншымі?
 
- Андрэй Саннікаў - сапраўдны духоўны лідар, які прайшоў страшэнныя выпрабаванні
Не ведаю, як бы я дзейнічаў, калі б ведаў, што ў суседняй камеры сядзіць мая жонка, а па тэлебачанні расказваюць, як адбіраюць сына ў сям’і. Можа, прызнаўся бы і ў тым, чаго і думаў не рабіць. А ён вытрымаў, мужна вынес гэту пакуту.
 
Андрэй Саннікаў - палітык, за якога мне не сорамна. Цяпер яму патрэбна сур’ёзная рэабілітацыя.
 
Наталля Радзіна ў камеры КДБ спазнала сапраўдныя катаванні, калі яё не выпускалі па малой патрэбе, з-за гэтага ў яе пачаліся болі ў жываце, потым  ахоўнікі былі прымушаны спыніць злачынную практыку.
 
Мы павінны думаць аб тым, што колькасць асуджаных на 100 тысяч чалавек у Беларусі перавышае паказчык па Еўразвязу – гэта анамальна.
 
- Як вы ўспрымаеце сітуацыю на Беларусі сёння?
 
- Першаснае -  павінны быць вызваленыя ўсе палітвязні. Нашым прынцыпам быў негвалтоўны супраціў. У дыктатуры – іншыя правілы.
 
Беларуская сістэма – гэта мутант, гамункулус. Развіцця ў такой краіне быць не можа. Мяне, напрыклад, вербавалі ў КДБ, казалі: падтрымаем цябе, калі пойдзеш на парламентскія выбары.Тое ж яны прапанавалі і Уладзіміру Кобецу.
 
Бізнесоўцы, якія са мной знаходзіліся ў калоніі, пасля вызвалення  мяркуюць з’яжджаць на Захад.
 
Але рана ці позна перамены прыйдуць і да нас.

 

0 Comments

Post new comment

  • Lines and paragraphs break automatically.
  • Allowed HTML tags: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • You may post PHP code. You should include <?php ?> tags.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.

More information about formatting options

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.