Сустрэча з Андрэем Саннікавым

У Камітэце “ Салідарнасьць”адбылася сустрэча з экс-кандыдатам у прэзідэнты, былым палітвязнем Андрэем Алегавічам Саннікавым, яго жонкай Ірынай Халіп і сынам. Супрацоўнікі арганізацыі былі рады абняць Андрэя Алегавіча пасля працяглай разлукі, і паціснуць яму руку ў знак павагі.

Андрэй Алегавіч падзякаваў  праваабаронцам, юрыстам і журналістам за падтрымку яго сям’і.

Маці Андрэя Саннікава і яго жонка праявілі надзвычайную мужнасць і трываласць за час чакання. Яны вялі сур’ёзную грамадскую працу, ўдзельнічалі ва ўсіх сустрэчах мацераў і жонаў з палітыкамі, дыпламатамі, замежнымі карэспандэнтамі. Яны казалi, што у першы дзень пасля  выхаду з калоніі, ім было цяжка пазнаць роднага чалавека, але яны вераць, што любоў і пяшчота здольныя вылечыць і надаць сілы.

“Для вязня вельмі важна ведаць, што пра яго родных клапоцяцца, што яны не ў адзіноце”, - сказаў сп. Саннікаў.  Зараз Андрэй Алегавіч  усе станоўчыя эмоцыі атрымлівае ад знаходжання разам са сваёй сям’ёй.

“Быў пэўны момант, калі ў мяне з’явіўся псіхалагічны бар’ер у пісанні лістоў да сына, і тады я пачаў скаладць казкі. Так атрымаліся тры кніжкі казак  пра маленькіх мышанят, якія змагаліся супраць шэрага пацука. У іменах герояў сын пазнаў знаёмых яму людзей і таму вельмі цікавіўся разгортваннем  казачных падзей.

Спадар Саннікаў ухіляецца зараз ад інтэрв’ю і каментароў. Ён успрымае сітуацыю на Беларусі як бесперспектыўную пры дадзеным рэжыме.



Экс-кандыдату патрэбен час, каб прайсці рэаблітацыю, падмацавацца фізічна і псіхалагічна.

Пасля размовы з сябрамі “Салідарнасці” А.А.Саннікаў накіраваўся ў рэдакцыю газеты “Народная воля”, каб сустрэцца з калектывам рэдакцыі, перадаць прывітанне ўсім чытачам газеты, якія пісалі яму лісты і паштоўкі і падтрымлівалі яго.

 

0 Comments

Post new comment

  • Lines and paragraphs break automatically.
  • Allowed HTML tags: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • You may post PHP code. You should include <?php ?> tags.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.

More information about formatting options

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.