Сустрэча з Андрэем Саннікавым
У Камітэце “ Салідарнасьць”адбылася сустрэча з экс-кандыдатам у прэзідэнты, былым палітвязнем Андрэем Алегавічам Саннікавым, яго жонкай Ірынай Халіп і сынам. Супрацоўнікі арганізацыі былі рады абняць Андрэя Алегавіча пасля працяглай разлукі, і паціснуць яму руку ў знак павагі.
Андрэй Алегавіч падзякаваў праваабаронцам, юрыстам і журналістам за падтрымку яго сям’і.
Маці Андрэя Саннікава і яго жонка праявілі надзвычайную мужнасць і трываласць за час чакання. Яны вялі сур’ёзную грамадскую працу, ўдзельнічалі ва ўсіх сустрэчах мацераў і жонаў з палітыкамі, дыпламатамі, замежнымі карэспандэнтамі. Яны казалi, што у першы дзень пасля выхаду з калоніі, ім было цяжка пазнаць роднага чалавека, але яны вераць, што любоў і пяшчота здольныя вылечыць і надаць сілы.
“Для вязня вельмі важна ведаць, што пра яго родных клапоцяцца, што яны не ў адзіноце”, - сказаў сп. Саннікаў. Зараз Андрэй Алегавіч усе станоўчыя эмоцыі атрымлівае ад знаходжання разам са сваёй сям’ёй.
“Быў пэўны момант, калі ў мяне з’явіўся псіхалагічны бар’ер у пісанні лістоў да сына, і тады я пачаў скаладць казкі. Так атрымаліся тры кніжкі казак пра маленькіх мышанят, якія змагаліся супраць шэрага пацука. У іменах герояў сын пазнаў знаёмых яму людзей і таму вельмі цікавіўся разгортваннем казачных падзей.
Спадар Саннікаў ухіляецца зараз ад інтэрв’ю і каментароў. Ён успрымае сітуацыю на Беларусі як бесперспектыўную пры дадзеным рэжыме.
Экс-кандыдату патрэбен час, каб прайсці рэаблітацыю, падмацавацца фізічна і псіхалагічна.
Пасля размовы з сябрамі “Салідарнасці” А.А.Саннікаў накіраваўся ў рэдакцыю газеты “Народная воля”, каб сустрэцца з калектывам рэдакцыі, перадаць прывітанне ўсім чытачам газеты, якія пісалі яму лісты і паштоўкі і падтрымлівалі яго.
Пакінуць новы каментар