Салідарнасць – гэта ўчынак
Каб падтрымаць палітычнага зняволенага, простаму чалавеку даводзіцца часам рабіць сур’ёзны маральны выбар.
У варунках нашай краіне такі выбар прадстаўляецца чалавеку яшчэ больш выразным учынкам.
Ужо шмат месяцаў людзі ўдзельнічаюць у акцыях салідарнасці, флэшмобах і іншых учынках у падтрымку зняволенага Сяргея Каваленкі, актывіста, бацькі двух дзяцей і галадоўшчыка з Віцебску,
На адной з падобных акцый была затрымана навучэнка Віцебскага Дзяржаўнага Тэхналагічнага Каледжу, Юлія Вінаходава.
Дзяўчына з самага пачатку атрымала шэраг пагроз аб немагчымасці далейшага навучання і далейшага працаўладкавання. Але гэтым разам дзяржаўныя ворганы пайшлі далей і выклікалі да размовы аб “паводзінах і ладзе жыцця” дачкі, маці Юліі.
Людзі, якія вялі размову з жанчынай у адміністрацыі каледжа, імкнуліся пераканаць жанчыну, што ейная дачка займаецца “падрыўной” у дачыненні да дзяржавы дзейнасцю. Маўляў, калі дачка не залагодзіцца, сустрэнецца з буйнейшымі праблемамі.
Па размове жанчына была вымушана выклікаць хуткую дапамогу, з-за праблемаў з сэрцам. Такімі брутальнымі метадамі афіцыйныя асобы не грэбуюць,каб прадухіліць жаданне грамадзян падтрымаць тых, хто за кратамі.
На дадзены момант дзяўчыне пагражае адлічэнне з каледжу.
Post new comment