Салідарнасць – гэта ўчынак

Каб падтрымаць  палітычнага зняволенага, простаму чалавеку даводзіцца часам рабіць сур’ёзны маральны выбар.


У варунках нашай краіне  такі выбар прадстаўляецца чалавеку яшчэ больш  выразным учынкам.


Ужо  шмат месяцаў   людзі ўдзельнічаюць у  акцыях салідарнасці, флэшмобах і іншых учынках  у падтрымку зняволенага  Сяргея Каваленкі, актывіста, бацькі двух дзяцей і галадоўшчыка з Віцебску,


На адной з падобных акцый была затрымана навучэнка Віцебскага Дзяржаўнага Тэхналагічнага Каледжу, Юлія Вінаходава.


Дзяўчына з самага пачатку атрымала шэраг пагроз аб немагчымасці далейшага навучання і далейшага працаўладкавання. Але гэтым разам дзяржаўныя ворганы пайшлі далей і выклікалі да размовы аб “паводзінах і ладзе жыцця” дачкі, маці Юліі.


Людзі, якія вялі размову з жанчынай у адміністрацыі каледжа, імкнуліся пераканаць жанчыну, што ейная дачка займаецца “падрыўной” у дачыненні да дзяржавы дзейнасцю. Маўляў, калі дачка не залагодзіцца, сустрэнецца з буйнейшымі праблемамі.


Па размове жанчына была вымушана выклікаць хуткую дапамогу, з-за праблемаў з сэрцам. Такімі брутальнымі метадамі  афіцыйныя асобы  не грэбуюць,каб прадухіліць  жаданне  грамадзян падтрымаць тых, хто за кратамі.


На дадзены момант дзяўчыне пагражае адлічэнне з каледжу.

 

0 Comments

Пакінуць новы каментар

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку