Інтэрнацыянальныя студэнты салідарныя з беларускімі вязнямі ( Фотарэпартаж)
На курсах польскай мовы польскага горада Лодзь, студэнты з розных краін свету пазнаёміліся з краінай Беларусь падчас прагляду фільма “Апошні дыктатар Еўропы”. Як пракаментавалі некаторыя гледачы: “ У шмат якіх момантах фільма хацелася расплакацца”.
Пасля прагляду перад інтэрнацыянальнымі студэнтамі выступілі арганізатары прэзентацыі, беларускія студэнткі Святлана Раслякова і Кацярына Ерусалімская.
Яны распавялі, што таксама як героі фільма, падвяргаліся рэпрэсіям на радзіме, не мелі магчымасці працягнуць адукацыю і былі вымушаны навучацца ў Польшчы па праграме Кастуся Каліноўскага.
Пасля імпрэзы студэнты падпісалі паштоўкі тым, хто зараз за кратамі, і сфатаграфаваліся з заклікам “Свабоду палітычным вязням на Беларусі !”.
Post new comment