Дзмітры Дрозд і яго кнігі

Гісторык, спецыяліст па генеалогіі, Дзмітры Дрозд падзяліўся вынікам сваіх даследванняў з сябрамі Камітэта “Салідарнасць”. У 2010 годзе Дзмітры выдаў у Мінску фундаментальны даследчыцкі том “Землеўладальнікі Мінскай губерніі 1861 - 1900 год”.
 
Дзмітры Дрозд знаходзіўся сярод тых, хто быў на Плошчы ў час мірных пратэстаў пасля выбараў, і быў асуджаны па справе ад 19 снежня 2010 года.
 
У яго падтрымку выказаліся знаныя гісторыкі Беларусі і Расіі.
 

Архівіст Язэп Янушкевіч выступіў на судзе і далучыў да матэрыялаў справы рэцэнзію на кнігу Дзмітрыя Дразда:Вопытныя архівісты прызнаюць бясспрэчыную каштоўнасць кнігі. Дзякуючы яму беларусы, раскіданыя па ўсім свеце пранікліся любоўю да Радзімы сваіх продкаў, многія адшукалі сваіх родных і ўсталявалі страчаныя сувязі. Праца Дзмітрыя Дразда – гэта гісторыя беларускага народа, яго самасвядомасці. Яна выхоўвае пачуццё патрыятызма, любові да сваёй краіны, гонару і павагі да продкаў.

 

 
Пад лістом падпісаліся 53 гісторыкі з Масквы, Архангельска, С.Пецербурга, Краснадара, Кіева, Севастопаля ,Тбілісі і іншых гарадоў і краін.
 
Дзмітры Міхайлавіч нарадзіўся ў 1973 годдзе ў прыгарадзе Мінска Дразды. Яго продкі былі ўладальнікамі гэтых земляў у канцы Х1Х - напачатку ХХ стагоддзя. У час навучання на гістарычным факульцеце БДУ з 2000 па 2005 год Дзмітрый зацікавіўся вывучэннем генеалогіі і стаў даследваць гісторыю сваёй сям’і.
 
- Я вызнаў свой радавод да 1752 года, да свайго родзіча Максіміліана Драздоўскага і яго жонкі Канстанцыі. У ранейшыя часы мае продкі значыліся ў метрычных кнігах як Драздоўскія, штоў той час ўказвала на шляхетнае паходжанне. Потым пасля другога падзела Рэчы Паспалітай і ВКЛ продкі пачалі фігураваць пад прозвішчамі  Дразды.
 
Мой прадзед Павел Аляксандравіч Дрозд набыў фальварак Мігуранка- Дуды ў 1892 годдзе. З тых часоў мясцовыя людзі пачалі казаць: з’ездзіць у госці да Драздоў. Назва замацавалася ў тапаніміцы. У прадзеда Паўла былі тры сыны: Раман, Рыгор, Васіль, і дачка. Сыны за свае сродкі пабудавалі дамы, якія яны потым здавалі ў арэнду пад дачы.
 
Дзяржава палічыла гэта непрацоўнымі даходамі, і ў 1929 годдзе іх раскулачылі. Сямейнікі былі сасланыя ў Архангельскую вобласць, некаторым з іх было ўжо за 60 гадоў у той час. Мой дзед Канстанцін Рыгоравіч паспеў ажаніцца, і пасяліўся асобна, таму ён пазбегнуў высылкі. Ён жыў у той мясцовасці ўсё жыццё, быў аграномам, ветлівым і гасцінным чалавекам. Прадзеда і дзеда добра ведаў Пятро Машэраў.
 
Справа ў тым, што ўласнасць, якая належала продкам, адышла пад дачы НКВД. Потым у Драздах па суседству быў пабудаваны піянерскі лагер. Там знаходзіліся дачы ЦК КПБ, лецішчы Машэрава і Панамарэнкі, пазней - дачы Саўміна.”- распавёў спадар Дзмітры.
 
У  час знаходжання ў калоніі Дзмітры Дрозд перажываў сур’ёзныя праблемы са здароўем. Цяпер жыццё і праца на волі вярнула яму добрае самаадчуванне і былую зацікаўленасць.
 
У 2012 годдзе выйшла другое выданне кнігі “Землеўладальнікі Мінскай губерніі 1861 - 1900 год”, дапоўненае і дапрацаванае. Кніга атрымала станоўчыя водгукі ў Польшчы. Асобнікі даследвання Дзмітры Дрозд даслаў у ЗША, Канаду, Аўстралію, Германію.
 
Зараз ён працуе над другім томам гэтых  архіўных даследванняў.

 

0 Comments

Post new comment

  • Lines and paragraphs break automatically.
  • Allowed HTML tags: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • You may post PHP code. You should include <?php ?> tags.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.

More information about formatting options

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.