Дзмітры Дрозд і яго кнігі
Гісторык, спецыяліст па генеалогіі, Дзмітры Дрозд падзяліўся вынікам сваіх даследванняў з сябрамі Камітэта “Салідарнасць”. У 2010 годзе Дзмітры выдаў у Мінску фундаментальны даследчыцкі том “Землеўладальнікі Мінскай губерніі 1861 - 1900 год”.
Дзмітры Дрозд знаходзіўся сярод тых, хто быў на Плошчы ў час мірных пратэстаў пасля выбараў, і быў асуджаны па справе ад 19 снежня 2010 года.
У яго падтрымку выказаліся знаныя гісторыкі Беларусі і Расіі.
Архівіст Язэп Янушкевіч выступіў на судзе і далучыў да матэрыялаў справы рэцэнзію на кнігу Дзмітрыя Дразда:“Вопытныя архівісты прызнаюць бясспрэчыную каштоўнасць кнігі. Дзякуючы яму беларусы, раскіданыя па ўсім свеце пранікліся любоўю да Радзімы сваіх продкаў, многія адшукалі сваіх родных і ўсталявалі страчаныя сувязі. Праца Дзмітрыя Дразда – гэта гісторыя беларускага народа, яго самасвядомасці. Яна выхоўвае пачуццё патрыятызма, любові да сваёй краіны, гонару і павагі да продкаў.”
Пад лістом падпісаліся 53 гісторыкі з Масквы, Архангельска, С.Пецербурга, Краснадара, Кіева, Севастопаля ,Тбілісі і іншых гарадоў і краін.
Дзмітры Міхайлавіч нарадзіўся ў 1973 годдзе ў прыгарадзе Мінска Дразды. Яго продкі былі ўладальнікамі гэтых земляў у канцы Х1Х - напачатку ХХ стагоддзя. У час навучання на гістарычным факульцеце БДУ з 2000 па 2005 год Дзмітрый зацікавіўся вывучэннем генеалогіі і стаў даследваць гісторыю сваёй сям’і.
- Я вызнаў свой радавод да 1752 года, да свайго родзіча Максіміліана Драздоўскага і яго жонкі Канстанцыі. У ранейшыя часы мае продкі значыліся ў метрычных кнігах як Драздоўскія, штоў той час ўказвала на шляхетнае паходжанне. Потым пасля другога падзела Рэчы Паспалітай і ВКЛ продкі пачалі фігураваць пад прозвішчамі Дразды.
Мой прадзед Павел Аляксандравіч Дрозд набыў фальварак Мігуранка- Дуды ў 1892 годдзе. З тых часоў мясцовыя людзі пачалі казаць: з’ездзіць у госці да Драздоў. Назва замацавалася ў тапаніміцы. У прадзеда Паўла былі тры сыны: Раман, Рыгор, Васіль, і дачка. Сыны за свае сродкі пабудавалі дамы, якія яны потым здавалі ў арэнду пад дачы.
Дзяржава палічыла гэта непрацоўнымі даходамі, і ў 1929 годдзе іх раскулачылі. Сямейнікі былі сасланыя ў Архангельскую вобласць, некаторым з іх было ўжо за 60 гадоў у той час. Мой дзед Канстанцін Рыгоравіч паспеў ажаніцца, і пасяліўся асобна, таму ён пазбегнуў высылкі. Ён жыў у той мясцовасці ўсё жыццё, быў аграномам, ветлівым і гасцінным чалавекам. Прадзеда і дзеда добра ведаў Пятро Машэраў.
Справа ў тым, што ўласнасць, якая належала продкам, адышла пад дачы НКВД. Потым у Драздах па суседству быў пабудаваны піянерскі лагер. Там знаходзіліся дачы ЦК КПБ, лецішчы Машэрава і Панамарэнкі, пазней - дачы Саўміна.”- распавёў спадар Дзмітры.
У час знаходжання ў калоніі Дзмітры Дрозд перажываў сур’ёзныя праблемы са здароўем. Цяпер жыццё і праца на волі вярнула яму добрае самаадчуванне і былую зацікаўленасць.
У 2012 годдзе выйшла другое выданне кнігі “Землеўладальнікі Мінскай губерніі 1861 - 1900 год”, дапоўненае і дапрацаванае. Кніга атрымала станоўчыя водгукі ў Польшчы. Асобнікі даследвання Дзмітры Дрозд даслаў у ЗША, Канаду, Аўстралію, Германію.
Зараз ён працуе над другім томам гэтых архіўных даследванняў.
Пакінуць новы каментар