Сустрэчы грамадскіх актывістаў у Чэхіі
Бацькоўскія актывісты Камітэта “Салідарнасць” узялі ўдзел у грамадскім адукацыйным семінары ў Празе.
6 чалавек , з розных рэгіёнаў Беларусі, у якіх выпрацаваны свае ўласныя ідэі па паляпшэнню навакольнага асяроддзя, гарадскім развіцці, працы з моладдзю пабывалі ў сталіцы Чэхіі і сустрэліся з сябрамі чэшскіх няўрадавых арганізацый.
“Семінар для нас быў вельмі цікавым, мы пачарпнулі на ім шмат пазітыўнай інфармацыі, -- падзялілася ўражаннямі сп. Ірына з Мінска. Для беларускіх ўдзельнікаў былі прапанаваны лекцыі па тых праблемах, якія яны хочуць прасоўваць на Беларусі, нават арганізаваны сустрэчы ў Чэшскім Парламенце”.
Вялікае ўражанне на ўдзельнікаў семінара пакінулі сустрэчы са сталымі ветэранамі чэшскіх падзеяў 1989 года - спадарамі Пятром Пайасам і Янам Румлам.
У 70-тыя гады гэтыя асобы былі на баку чэшскіх дэсідэнтаў, былі аднымі са шматлікіх падпісантаў “Хартыі-77”. Яны былі ўдзельнікамі вулічных дэманстрацыяў, выдатна памятаюць тыя часы, калі даводзілася працаваць ва ўмовах цэнзуры і канспірацыі разам са сваім былым прэзідэнтам Вацлавам Гавэлам.
“Мы пасябравалі з прадстаўніцамі чэшскай арганізацыі “Пражскія мацеры”, - распавяла спадарыня Ірына. - Гэта арганізацыя займаецца дабраўпаракаваннем гарадскіх тэрыторыяў, абсталяваннем пляцовак для прагулак, папулярызацыяй язды на роварах, адвядзеннем аўтамабільнага руху ад гістарычнага цэнтра гораду. Сябры арганізацыі перыядычна сустракаюцца з прадстаўнікамі муніцыпалітэта для вырашэння важных пытанняў. Калі чыноўнікі іх не чуюць, яны арганізоўваюць кампаніі дзіцячых лістоў і малюнкаў, і гэта спрацоўвае, бо цяжка адмовіць дзецям у іх просьбах.
Іншая чэшская арганізацыя “LATA” займаецца беспрытульнымі падлеткамі з праблемамі выхавання. Валанцёры арганізацыі далучаюць старэйшых сябраў да працы з падлеткамі, імкнуцца заахвоціць іх спартовымі і іншымі заняткамі ў клубах.
Чэшскія сябры рады, што мы прыехалі вывучаць іх досвед, каб развіваць ў сябе ў краіне актыўную дзейнасць грамадзянскай супольнасці”.
Post new comment