Сустрэчы грамадскіх актывістаў у Чэхіі

Бацькоўскія актывісты Камітэта “Салідарнасць” узялі ўдзел у грамадскім адукацыйным семінары ў Празе.
 
6 чалавек , з розных рэгіёнаў Беларусі, у якіх выпрацаваны свае ўласныя ідэі па паляпшэнню навакольнага асяроддзя, гарадскім развіцці, працы з моладдзю пабывалі ў сталіцы Чэхіі і сустрэліся з сябрамі чэшскіх няўрадавых арганізацый.
 

“Семінар для нас быў вельмі цікавым, мы пачарпнулі на ім шмат пазітыўнай інфармацыі, -- падзялілася ўражаннямі сп. Ірына з Мінска. Для беларускіх ўдзельнікаў былі прапанаваны лекцыі па тых праблемах, якія яны хочуць прасоўваць на Беларусі, нават арганізаваны сустрэчы ў Чэшскім Парламенце”.
 
Вялікае ўражанне на ўдзельнікаў семінара  пакінулі сустрэчы са сталымі ветэранамі чэшскіх падзеяў 1989 года -  спадарамі Пятром Пайасам і Янам Румлам.


У 70-тыя гады гэтыя асобы былі на баку чэшскіх дэсідэнтаў, былі аднымі са шматлікіх падпісантаў “Хартыі-77”.  Яны былі ўдзельнікамі вулічных дэманстрацыяў, выдатна памятаюць тыя часы, калі даводзілася працаваць ва ўмовах цэнзуры і канспірацыі разам са сваім былым прэзідэнтам Вацлавам Гавэлам.
 
“Мы пасябравалі з прадстаўніцамі чэшскай арганізацыі “Пражскія мацеры”, - распавяла спадарыня Ірына. - Гэта арганізацыя займаецца дабраўпаракаваннем гарадскіх тэрыторыяў, абсталяваннем пляцовак для прагулак, папулярызацыяй язды на роварах, адвядзеннем аўтамабільнага руху ад гістарычнага цэнтра гораду. Сябры арганізацыі перыядычна сустракаюцца з прадстаўнікамі муніцыпалітэта для вырашэння важных пытанняў. Калі чыноўнікі іх не чуюць, яны арганізоўваюць кампаніі дзіцячых лістоў і малюнкаў, і гэта спрацоўвае, бо цяжка адмовіць дзецям у іх просьбах.
 
Іншая чэшская арганізацыя “LATA” займаецца беспрытульнымі падлеткамі з праблемамі выхавання. Валанцёры арганізацыі далучаюць старэйшых сябраў да працы з падлеткамі, імкнуцца заахвоціць іх спартовымі і іншымі заняткамі ў клубах.
 
Чэшскія сябры  рады, што мы прыехалі вывучаць іх досвед, каб развіваць ў сябе ў краіне актыўную дзейнасць грамадзянскай супольнасці”.

 

0 Comments

Пакінуць новы каментар

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку