Салідарнасць з Алесем Бяляцкім

Слынны праваабаронца, культурніцкі дзяяч, навуковец і пісьменнік  Алесь Бяляцкі ўжо год як знаходзіцца ў турме.
 
Міжнародна прызнаны абаронца правоў чалавека,  кіраўнік праваабарончага цэнтра “Вясна”, быў асуджаны на чатыры з паловай гады строгага турэмнага зняволення паводле абвінавачання ва ўхіленні ад выплаты падаткаў са сродкаў, якія «Вясна» атрымлівала на дапамогу ахвярам, рэпрэсіяў. 

Бяляцкі быў прызнаны палітвязнем і вязнем сумлення з боку міжнароднай супольнасці і арганізацыяў правоў чалавека і намінаваны на Нобелеўскую прэмію міру ў красавіку 2012.


Беларускія праваабаронцы 4 жніўня 2012, у першую гадавіну арышту Алеся Бяляцкага, перадалі ў адміністрацыю прэзідэнта петыцыю з патрабаваннем «безумоўнага і неадкладнага вызвалення старшыні праваабарончага цэнтру «Вясна» і ўсіх беларускіх вязняў сумлення”.
 
Хваля міжнароднай салідарнасці з Алесем Бяляцкім ўнікальная: акцыі ў падтрымку прайшлі 4 і 5 жніўня ў шэрагу самых розных гарадоў свету: ў Ляйпцыгу і Цюрыху, Кіеве і Мурманску, Ерэване і Маскве. Дэпутаты парламентаў многіх краінаў і простыя людзі называюць прысуд Бяляцкаму незаконным і запатрабуюць ад уладаў Беларусі вызвалення Алеся Бяляцкага і іншых палітвязняў у Беларусі.
 

4 жніўня абвешчаны кааліцыяй няўрадавых арганізацыяў з розных краін, якія ўваходзяць у «Камітэт міжнароднага кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі», Міжнародным днём салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі.

 

 

0 Comments

Post new comment

  • Lines and paragraphs break automatically.
  • Allowed HTML tags: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • You may post PHP code. You should include <?php ?> tags.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.

More information about formatting options

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.