Салідарнасць з Алесем Бяляцкім
Слынны праваабаронца, культурніцкі дзяяч, навуковец і пісьменнік Алесь Бяляцкі ўжо год як знаходзіцца ў турме.
Міжнародна прызнаны абаронца правоў чалавека, кіраўнік праваабарончага цэнтра “Вясна”, быў асуджаны на чатыры з паловай гады строгага турэмнага зняволення паводле абвінавачання ва ўхіленні ад выплаты падаткаў са сродкаў, якія «Вясна» атрымлівала на дапамогу ахвярам, рэпрэсіяў.
Бяляцкі быў прызнаны палітвязнем і вязнем сумлення з боку міжнароднай супольнасці і арганізацыяў правоў чалавека і намінаваны на Нобелеўскую прэмію міру ў красавіку 2012.
Беларускія праваабаронцы 4 жніўня 2012, у першую гадавіну арышту Алеся Бяляцкага, перадалі ў адміністрацыю прэзідэнта петыцыю з патрабаваннем «безумоўнага і неадкладнага вызвалення старшыні праваабарончага цэнтру «Вясна» і ўсіх беларускіх вязняў сумлення”.
Хваля міжнароднай салідарнасці з Алесем Бяляцкім ўнікальная: акцыі ў падтрымку прайшлі 4 і 5 жніўня ў шэрагу самых розных гарадоў свету: ў Ляйпцыгу і Цюрыху, Кіеве і Мурманску, Ерэване і Маскве. Дэпутаты парламентаў многіх краінаў і простыя людзі называюць прысуд Бяляцкаму незаконным і запатрабуюць ад уладаў Беларусі вызвалення Алеся Бяляцкага і іншых палітвязняў у Беларусі.
4 жніўня абвешчаны кааліцыяй няўрадавых арганізацыяў з розных краін, якія ўваходзяць у «Камітэт міжнароднага кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі», Міжнародным днём салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі.
Пакінуць новы каментар