Сям’я – крыніца любові і падтрымкі
Сям’я моцна падтрымлівае палітвязня Паўла Севярынца.
Маці кожны месяц наведвае Паўла ў Купліне Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці.
Разам з бацькам Канстанцінам Паўлавічам яны часта завітаюць таксама і ў Камітэт “Салідарнасьць”, каб расказаць, як справы ў сына.
“Павал быў названы ў гонар дзеда-франтавіка, які жыў у вёсцы Унорыца на Гомельшчыне, - распавёў К.Севярынец.- Яму давялося ў баі страціць нагу, ён быў узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі. Ён быў дужы чалавек і пражыў доўгі век. Дзед заўсёды ўступаўся за ўнука. Аднойчы франтавік звярнуўся з лістом да прэзідэнта з просьбай адпусціць Паўла з Малога Сітна на некалькі дзён, каб яны разам з дзедам маглі адзначыць святы для яго Дзень Перамогі. Бабуля Паўла вельмі любіць усіх траіх унукаў і пяцёрых праўнукаў, і клапоцііца пра іх”.
Кастусь Севярынец - паэт, журналіст, перакладчык, аўтар паэтычных кніжак для дзяцей, нарадзіўся ў 1952 годдзе ў в. Унорыца на Гомельшчыне. Скончыў школу ў літоўскім горадзе Трауге, які натхняў на паэтычныя радкі. Балтыйскі вецер гайдаў юначыя віхуры, рэчка Юра зачароўвала рамантыкай. Пазней быў філфак БДУ, сустрэчы моладзі ля Купалаўскага тэатра.
Канстанцін Паўлавіч служыў у войску, быў узнагароджаны медалём за адвагу на пажары.
У шлюбе з Таццянай Яўгенаўнай, выкладчыцай рускай мовы і літаратуры, выгадаваў трох дзяцей, залатых медалістаў, эрудытаў і сумленных грамадзянаў.
Ён – аўтар кніг “З глыбінь жыватворных ”, зборніка вершаў “Пакуль дыхаю”, паэтычнай кнігі для дзяцей “Там, дзе жыве вясёлка”( 2007) і яшчэ каля 20 іншых.
Кастусь Севярынец піша вершы на беларускай і на расейскай мовах. Яго дзіцячыя кніжкі з малюнкамі карыстаюцца папулярнасцю. У Менску рыхтуецца да друку кніга з вершаванай азбукай, вершы і тэксты песняў размешчаны ў інтэрнэце. Ён з’яўляецца лаўрэатам літаратурнай прэміі часопіса “Florida” (ЗША).
У 2012 годзе ў выдавецтве Логвінава выйшла кніга паэзіі і лірычных успамінаў Канстаціна Севярынца “Пакуль квітнее бэз”.
Невялічкая, але цёплая кніжка душэўна апавядае пра родныя мясціны і продкаў бацькі заснавальніка і сустаршыні адноўленай Беларускай хрысціянская дэмакратыі.
Канстанцін Севярынец ганарыцца тым, што сын, пераўзышоў яго на літаратурным шляху.
Павал з’яўляецца аўтарам кніг: «Ды-джэй Адраджэньня» (1998 г.), «Пакаленьне Маладога Фронту» (2002 г.), «Нацыянальная ідэя» (2005 г.), «Лісты зь лесу» (2007 г.), «Брату» (2007 г.) і «Люблю Беларусь» (2008). Лаўрэат літаратурнай прэміі імя А. Адамовіча Беларускага ПЭН-цэнтру, сябра БАЖ.
Восенню 2012 года К.П.Севярынец па накіраванні Камітэта “Салідарнасьць” праходзіў курс лячэння у санаторыі ў г.Друскінінкай. На гэту падзею паэт адгукнуўся лірычнымі радкамі:
Куда я еду? Можно и не спрашивать:
В Друскининкай – Друскенікі по нашему.
На родине желая отдохнуть,
Я за границу выправляю путь.
Labasrytas, Druskininkai!
Туманное, неспелое, несмелое
Случится утро раннее одно.
В Друскининкае дождь висит над елями,
Но это – labasrytas всё равно.
Синички здесь чирикают вполголоса,
Литовской речи откликаясь в такт.
И оживают вдруг холсты Чюрлюниса :
Ведь это – labasrytas как никак.
Пусть в сердце грусть кольнёт потом иголочкой,
И многое забудется
Пускай!
Я повишу дождинкою над ёлочкой –
Ты приласкай меня, Друскининкай.
Post new comment