Cтудэнты- каліноўцы сустрэліся на з’ездзе ў Белавежы.(дадаецца відэа)

Удзельнікі праграмы Канстантына Каліноўскага  з розных універсітэтаў Польшчы з’ехаліся на свой чарговы агульны з’езд, які прайшоў 8-10 снежня ў мястэчку Белавежа на граніцы Польшчы і Беларусі.

Падчас з’езду дырэктар Праграмы  Ян Маліцкі  прывёў лічбы, якія сведчаць аб поспяховых выніках  дзейнасці  Праграмы:
 У 2011 і 2012 гг. дыпломы і навуковыя ступені атрымалі 163 асобы. З іх 97 сталі магістрамі, 2 асобы абаранілі доктарскія дысертацыі, 62 асобы атрымалі дыпломы бакалаўра, скончыў навуковую стажыроўку  1 чалавек і яшчэ 1 атрымаў дыплом інжынера.

-Мы вельмі высока ацэньваем інвестыцыі ў падрыхтоўку дыпламаваных беларускіх спецыялістаў, якія робіць наша краіна-суседка Польшча,- адзначыў у сваім выступленні на з’ездзе адзін з заснавальнікаў праграмы, лідэр Руху “За свабоду!” Аляксандр Мілінкевіч.
-Зараз вы навучыецеся, а заўтра мусіце далучыцца да тых, хто будзе ствараць перамены на Беларусі,- звярнуўся ён да студэнтаў.
Аляксандр Мілінкевіч падкрэсліў важнасць вывучэння студэнтамі польскіх рэформаў у галіне эканомікі, права, стварэння грамадскіх інстытутаў. Досвед, набыты студэнтамі падчас навучання ў межах Праграмы Каліноўскага, будзе вельмі карысным для беларускага грамадства.

Старшыня Камітэту “Салідарнасьць” Іна Кулей  нагадала: ў рэгламенце Праграмы прапісана, што удзельнічаць у ёй можа перш за ўсё рэпрэсаваная беларуская моладзь. Права той ці іншай асобы ўдзельнічаць у Праграме перавераецца па базе дадзеных беларускіх праваабарончых арганізацый: “Вясны”, БХК, Праваабарончага альянса і іншых.
З 2011 года склад удзельнікаў праграмы пашырыўся, зараз у Польшчы навучаюцца не толькі студэнты, але і аспіранты і навукоўцы, якім на радзіме перашкаджаюць займацца навуковай дзейнасцю, што не адпавядае  дзяржаўнай ідэалогіі. У планах на будучыню – даць магчымасць прыняць удзел у  Праграме Каліноўскага на конкурснай аснове  таксама таленавітым хлопцам і дзяўчынкам з беларускай “глыбінкі”.

Праграма з’езду была досыць насычаная. Удзельнікам былі прапанаваны  аналітычныя семінары польскіх і беларускіх  даследчыкаў. Прафесар А.Вардамацкі распавёў  пра  вынікі сацыялагічных  апытанняў чаканняў і настрояў у сучасным  беларускім грамадстве. Польскі прафесар, палкоўнік Т.Krzastka  азнаёміў з канцэпцыямі агульнай абароннай палітыкі Еўрапейскага Саюзу.

Удзельнікі з’езду прынялі удзел у інтэрактыўнай гульне на тэму “Беларусь- паміж Усходам і Захадам”, сустрэліся з кінарэжысёрам С. Ісакавым і прагледзілі фільм “Булак-Булаховіч.Генерал нескончанай вайны”, з’ездзілі на экскурсію у Белавежскую Пушчу ў рэзервацыю зуброў.

Традыцыйным  і сімбалічным вынікам кожнага з’езду каліноўцаў ужо стала наведванне вескі Мастаўляны, дзе нарадзіўся Кастусь Каліноўскі і  месца, дзе загінуў  генерал Ё. Булак-Булаховіч ў Белавежы.

0 Comments

Post new comment

  • Lines and paragraphs break automatically.
  • Allowed HTML tags: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • You may post PHP code. You should include <?php ?> tags.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.

More information about formatting options

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.