Неабыякавасць

Падчас Калядных і навагодніх святаў не зачыняюцца дзверы ў сям’і Шацікавых, якую у мінулым годзе напаткала трагедыя – заўчасны сыход з жыцця вядомай магілёўскай актывісткі Крысціны Шацікавай. Сябры дэмакратычнага руху ў меру сваіх магчымасцяў імкнуцца падтрымаць дзяцей, застаўшыхся сіратамі, і іх бабулю.  Зараз усе цяжкасці - і ў выхаванні дзяцей, і матэрыяльныя - ляглі на плечы Святланы Міхайлаўны - маці Крысціны.
 
Сама Крысціна  заўсёды паказвала выключнаю мужнасць у самых розных абставінах. Не змаглі зламіць яе ні міліцэйскія дубінкі, ні шматлікія арышты , ні ціск на родных. Пасля сябе Крысціна пакінула самае дарагое, што было ў яе жыцці, дваіх  сыноў, Нікіту і Ягора, якія да гэтага часу не дасягнулі паўнагадовага ўзросту.
 
Напэўна, няма на свеце для дзяцей  большага гора, чым страта маці.



30 снежня у Нікіты быў дзень нараджэння, першы, які ён сустракаў без мамы. Яму споўнілася 17 год. Павіншаваць хлопчыка прыйшлі сябры абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Уладзімір Шанцаў і Эдуард Абакановіч. Яны ўручылі Нікіце і яго брату падарункі і перадалі матэрыяльныя сродкі, сабраныя ў Мінску і Магілёве.



Па словах Святланы Міхайлаўны, час ад часу да іх прыходзяць зусім незнаемыя, неабыякавыя людзі каб аказаць падтрымку.

0 Comments

Post new comment

  • Lines and paragraphs break automatically.
  • Allowed HTML tags: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • You may post PHP code. You should include <?php ?> tags.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.

More information about formatting options

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.