Неабыякавасць
Падчас Калядных і навагодніх святаў не зачыняюцца дзверы ў сям’і Шацікавых, якую у мінулым годзе напаткала трагедыя – заўчасны сыход з жыцця вядомай магілёўскай актывісткі Крысціны Шацікавай. Сябры дэмакратычнага руху ў меру сваіх магчымасцяў імкнуцца падтрымаць дзяцей, застаўшыхся сіратамі, і іх бабулю. Зараз усе цяжкасці - і ў выхаванні дзяцей, і матэрыяльныя - ляглі на плечы Святланы Міхайлаўны - маці Крысціны.
Сама Крысціна заўсёды паказвала выключнаю мужнасць у самых розных абставінах. Не змаглі зламіць яе ні міліцэйскія дубінкі, ні шматлікія арышты , ні ціск на родных. Пасля сябе Крысціна пакінула самае дарагое, што было ў яе жыцці, дваіх сыноў, Нікіту і Ягора, якія да гэтага часу не дасягнулі паўнагадовага ўзросту.
Напэўна, няма на свеце для дзяцей большага гора, чым страта маці.
30 снежня у Нікіты быў дзень нараджэння, першы, які ён сустракаў без мамы. Яму споўнілася 17 год. Павіншаваць хлопчыка прыйшлі сябры абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Уладзімір Шанцаў і Эдуард Абакановіч. Яны ўручылі Нікіце і яго брату падарункі і перадалі матэрыяльныя сродкі, сабраныя ў Мінску і Магілёве.
Па словах Святланы Міхайлаўны, час ад часу да іх прыходзяць зусім незнаемыя, неабыякавыя людзі каб аказаць падтрымку.
Пакінуць новы каментар