Мінск развітаўся з Міхасём Чарняўскім. Фотарэпартаж Антона Сурапіна

Нягледзячы на лютыя маразы блізу 200 чалавек сабралося ў мінскім Доме Смутку, каб развітацца з легендарным археолагам, выкладчыкам, навукоўцам, дзеячам беларускага руху, Міхасём Чарняўскім. Сярод сабраўшыхся былі сябры, паплечнікі, студэнты і нават незнаёмыя людзі.

Літургію адслужыў вуніяцкі біскуп Гаек, пасля чаго прагучаў развітальны смутны матыў на дудзе ў выкананні Змітра Сасноўскага ("Стары Ольса"). Пасля чаго гучала шмат добрых прамоў-успамінаў пра жыццё і дзейнасць спадара Чарняўскага. Пахаванне, згодна з апошнім жаданнем, адбылося ў роднай вёсцы Круці Мядзельскага раёна.

 

Міхась Чарняўскі быў гісторыкам, археолагам, краязнаўцам. Ён быў у тым гурце людзей, якія ў савецкі час у Мінску прынцыпова гаварылі па-беларуску і фармавалі падпольны рух за незалежнасць.
 
Ён нарадзіўся 7 сакавіка 1938 года ў вёсцы Круці Мядзельскага раёна. Гісторыяй, археалогіяй захапіўся яшчэ ў дзяцінстве. Яшчэ ў юнацтве сутыкнуўся з улёткамі Смаргонска-Мядзельскага незалежніцкага падполля, групы Расціслава Лапіцкага. Яны выклікалі вялікія перажыванні ў душы падлетка, што і сам бачыў русіфікацыю і несправядлівасць савецкага рэжыму.
У 1988–1989 Чарняўскі быў сярод стваральнікаў Народнага Фронту, адраджаў сацыял-дэмакратыю.
 
Гэтым летам Міхась Чарняўскі збіраўся здзейсніць даўнюю мару — зладзіць раскопкі гарадзішча ў роднай вёсцы. Цяпер гэта мусіць зрабіць ягоны сын, таксама археолаг, — паведамляе Наша Ніва.

 

 

0 Comments

Post new comment

  • Lines and paragraphs break automatically.
  • Allowed HTML tags: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • You may post PHP code. You should include <?php ?> tags.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.

More information about formatting options

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.