Пачаўся Год Каліноўскага. Фотарэпартаж Арцёма Лявы

22 студзеня, у 150–ю гадавіну пачатку Паўстання 1863 года, ў Беларусі прайшлі першыя урачыстасці, прысвечаныя святкаванню Года Каліноўскага. У Свіслачы кветкавыя вянкі былі ўскладзеныя да помнікаў Рамуальду Траўгуту і Кастусю Каліноўскаму, а таксама да магілы ягонага брата Віктара.
 
Удзел ў акцыі ўзялі дыпламаты Польшчы, Літвы і Латвіі, у прыватнасці - пасол Польшчы Лешак Шарэпка, генеральны консул Польшчы ў Гродне Анджэй Хадкевіч, часовы павераны ў справах Літвы Ёнас Даніляўскас. Таксама ў Свіслач прыехалі  лідар Руху “За Свабоду”Аляксандр Мілінкевіч, старшыня  Камітэта “Салідарнасьць” Іна Кулей,актывісты Гродзеншчыны.
 
Увечары ў Мінскуля касцёла Святога Язэпа грамадскія актывісты зладзілі супольную малітву за паўстанцаў і сучасных палітвязняў.
 
У Варшаве 22 студзеня  ва ўшанаванні гадавіны Паўстання ўзялі ўдзел прадстаўнікі дзяржаўных уладаў Польшчы і духавенства розных канфесій. На цырымоніі прысутнічалі пасол Беларусі ў Польшчы Віктар Гайсёнак, паслы Літвы, Украіны і часовы павераны ў справах Латвіі.
 

 

 

 

 

 
 
 

0 Comments

Post new comment

  • Lines and paragraphs break automatically.
  • Allowed HTML tags: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • You may post PHP code. You should include <?php ?> tags.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.

More information about formatting options

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.