Пачаўся Год Каліноўскага. Фотарэпартаж Арцёма Лявы
22 студзеня, у 150–ю гадавіну пачатку Паўстання 1863 года, ў Беларусі прайшлі першыя урачыстасці, прысвечаныя святкаванню Года Каліноўскага. У Свіслачы кветкавыя вянкі былі ўскладзеныя да помнікаў Рамуальду Траўгуту і Кастусю Каліноўскаму, а таксама да магілы ягонага брата Віктара.
Удзел ў акцыі ўзялі дыпламаты Польшчы, Літвы і Латвіі, у прыватнасці - пасол Польшчы Лешак Шарэпка, генеральны консул Польшчы ў Гродне Анджэй Хадкевіч, часовы павераны ў справах Літвы Ёнас Даніляўскас. Таксама ў Свіслач прыехалі лідар Руху “За Свабоду”Аляксандр Мілінкевіч, старшыня Камітэта “Салідарнасьць” Іна Кулей,актывісты Гродзеншчыны.
Увечары ў Мінскуля касцёла Святога Язэпа грамадскія актывісты зладзілі супольную малітву за паўстанцаў і сучасных палітвязняў.
У Варшаве 22 студзеня ва ўшанаванні гадавіны Паўстання ўзялі ўдзел прадстаўнікі дзяржаўных уладаў Польшчы і духавенства розных канфесій. На цырымоніі прысутнічалі пасол Беларусі ў Польшчы Віктар Гайсёнак, паслы Літвы, Украіны і часовы павераны ў справах Латвіі.
Пакінуць новы каментар