У Баранавічах будуць святкаваць 150-годдзе бітвы пад Мілавідамі

22 траўня 2013 года  споўніцца 150 год бітвы пад Мілавідамі - апагея супраціву герояў- каліноўцаў.
 
Гэта мясцовасць знаходзіцца ў 18 кіламетраў ад Баранавічаў.Сябры Баранавіцкай філіі ТБМ  рыхтуюцца  урачыста адзначыць гэтую гістарычную падзею
 
На Мілавідскім полі знаходзяцца тры помнікі: каталіцкая капліца, праваслаўны чыгунны крыж і валун, які ўсталявалі сябры ТБМ ў 2006 годдзе.
 
Ёсць меркаванне, што Уладзімір Караткевіч быў на Мілавідскі полі, і ўзяў адтуль адзін з сімвалаў – зламаны колас.
 
Да памятнай даты, звязанай з Мілавідамі  актывісты рыхтуюць навуковую краязнаўчую  канферэнцыю і бардаўскі канцэрт. Запланавалі правесці віктарыну ў мясцовай газеце на веданне гісторыі бітвы пад Мілавідамі. Звярнуліся у раённую адміністрацыю за дазвалам правесці    дыктоўку па тэкстах К. Каліноўскага у адной з 50 раённых бібліятэк. Аднак – як і чакалі -атрымалі адмову, і зараз  усіх прыхільнікаў беларускай мовы  запрашаюць 3 лютага на сядзібу ТБМ, каб там напісаць дыктоўку.
  
Таксама  актывісты выдалі каляровую паштоўку прысвечаную гістарычным падзеям, звязаным з К. Каліноўскім, якую плануюць шырока распаўсюджваць у рэгіёне.

0 Comments

Post new comment

  • Lines and paragraphs break automatically.
  • Allowed HTML tags: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • You may post PHP code. You should include <?php ?> tags.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.

More information about formatting options

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.