У Баранавічах будуць святкаваць 150-годдзе бітвы пад Мілавідамі
22 траўня 2013 года споўніцца 150 год бітвы пад Мілавідамі - апагея супраціву герояў- каліноўцаў.
Гэта мясцовасць знаходзіцца ў 18 кіламетраў ад Баранавічаў.Сябры Баранавіцкай філіі ТБМ рыхтуюцца урачыста адзначыць гэтую гістарычную падзею
На Мілавідскім полі знаходзяцца тры помнікі: каталіцкая капліца, праваслаўны чыгунны крыж і валун, які ўсталявалі сябры ТБМ ў 2006 годдзе.
Ёсць меркаванне, што Уладзімір Караткевіч быў на Мілавідскі полі, і ўзяў адтуль адзін з сімвалаў – зламаны колас.
Да памятнай даты, звязанай з Мілавідамі актывісты рыхтуюць навуковую краязнаўчую канферэнцыю і бардаўскі канцэрт. Запланавалі правесці віктарыну ў мясцовай газеце на веданне гісторыі бітвы пад Мілавідамі. Звярнуліся у раённую адміністрацыю за дазвалам правесці дыктоўку па тэкстах К. Каліноўскага у адной з 50 раённых бібліятэк. Аднак – як і чакалі -атрымалі адмову, і зараз усіх прыхільнікаў беларускай мовы запрашаюць 3 лютага на сядзібу ТБМ, каб там напісаць дыктоўку.
Таксама актывісты выдалі каляровую паштоўку прысвечаную гістарычным падзеям, звязаным з К. Каліноўскім, якую плануюць шырока распаўсюджваць у рэгіёне.
Пакінуць новы каментар