У Чэхіі пройдзе марафон салідарнасці з палітвязнямі

Беларускі дом у Празе выступіў з ініцыятывай правядзення ў Чэхіі марафона салідарнасці пад лозунгам «Свабоду палітвязням у Беларусі».

Першая акцыя пройдзе 25 сакавіка і будзе прысвечаная Змітру Дашкевічу, якога больш за два гады незаконна ўтрымліваюць за кратамі, паведамляе сайт арганізацыі.

У марафоне салідарнасці возьмуць удзел чэшскія палітыкі, журналісты і неабыякавые грамадзяне. Галоўная мэта акцыі – звярнуць увагу чэшскага грамадства на сітуацыю ў Беларусі, знайсці ў Чэхіі падтрымку для беларускіх зняволеных і прапанаваць дапамогу іх родным і блізкім.

Падобныя акцыі ў межах марафону салідарнасці Беларускі дом у Празе плануе праводзіць штомесяц.

 

0 Comments

Post new comment

  • Lines and paragraphs break automatically.
  • Allowed HTML tags: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • You may post PHP code. You should include <?php ?> tags.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.

More information about formatting options

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.