У Чэхіі пройдзе марафон салідарнасці з палітвязнямі
Беларускі дом у Празе выступіў з ініцыятывай правядзення ў Чэхіі марафона салідарнасці пад лозунгам «Свабоду палітвязням у Беларусі».
Першая акцыя пройдзе 25 сакавіка і будзе прысвечаная Змітру Дашкевічу, якога больш за два гады незаконна ўтрымліваюць за кратамі, паведамляе сайт арганізацыі.
У марафоне салідарнасці возьмуць удзел чэшскія палітыкі, журналісты і неабыякавые грамадзяне. Галоўная мэта акцыі – звярнуць увагу чэшскага грамадства на сітуацыю ў Беларусі, знайсці ў Чэхіі падтрымку для беларускіх зняволеных і прапанаваць дапамогу іх родным і блізкім.
Падобныя акцыі ў межах марафону салідарнасці Беларускі дом у Празе плануе праводзіць штомесяц.
Пакінуць новы каментар